Понедельник, 19 февраля 2018

Фотографирование ауры и измерение энергии, или Как прошла Ночь музеев в Палацике

1 109

У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” прайшла стаўшая ўжо і тут традыцыйнай Ноч музеяў. Калі асноўнай мэтай арганізатараў было здзівіць гасцей, то ў іх гэта ў пэўнай меры атрымалася.22май2015_6828

Менавіта пад такой назвай прайшло сёлетняе мерапрыемства. Якое з гэтых трох слоў самае важнае? Напэўна, апошняе — «здароўе». Таму і сярод прысутных на свяце было больш людзей сталага ўзросту, чым моладзі, якая хутчэй бы прыйшла ў музей па забавы, чым па медыцынскія кансультацыі.  Адметна, што ў гэтую ноч у палацыку было заўважана і нямала медыцынскіх работнікаў, якія  зацікавіліся метадамі нетрадыцыйнай медыцыны.22май2015_6757 22май2015_6775

Вялікая колькасць гасцей была падзелена на групы ў адпаведнасці з колерам білетаў. Такі падзел дазволіў  арганізавана наведаць усе залы і паспрабаваць усё з прапанаванага. А прапаноўвалі тут шмат чаго! Вялікую цікавасць у гасцей усіх узростаў выклікала фатаграфаванне аўры. Так-так, прыклаўшы далонь да сенсарнага экрана, можна было пабачыць на маніторы камп’ютара колер, шчыльнасць і гарманічнасць сваёй аўры. Спецыяліст па гэтых здымках расказвала пра характар чалавека, давала парады і нават называла магчымыя захворванні.22май2015_6792 22май2015_6824 22май2015_6830

Прадстаўнікі брэсцкага цэнтра “Энергатон” з дапамогай спецыяльнага абсталявання дазвалялі мераць энергію. Таксама яны прапанавалі апарат, які павінен рэгуляраваць патрэбную колькасць энергіі ў арганізме. Каб пераканацца ў гэтым увачавідкі, можна было зрабіць здымак аўры да і пасля паўгадзіннага сеансу з апаратам. Ці на самай справе адбываліся змены, шчыра скажу, не ведаю.

Бадай, найбольш пацыентаў было ў прадстаўнікоў (урачоў вышэйшай катэгорыі) з брэсцкага медыцынскага цэнтра “Медыя-Квант”. Экспрэс-дыягностыка праз іголкаўколванне, барацьба з лішняй вагой з дапамогай спецыяльнай “кліпсы” ці медыцынскіх п‘явак знайшлі шмат жадаючых.  Дзеці былі ў захапленні ад кіслародных кактэйляў.22май2015_6896 22май2015_6919 22май2015_6929 22май2015_6960

Адметна, што ўсе прадстаўнікі нетрадыцыйнай медыцыны гаварылі пра душу. Пра тое, што яе трэба берагчы, гартаваць добрымі думкамі і ўчынкамі, развіваць. У апошнім, безумоўна, дапамагалі сцены палацыка, яго экспазіцыі, а таксама артысты, якія праводзілі свае “лячэбныя” сеансы арт-тэрапіі. Для гасцей спявалі  Джаміля Амандурдыева і Святлана Машкала, радаваў музыкай ансамбль “Archi”.

Па духмяны чай і душэўную размову раз-пораз выходзілі на тэрасу ў “Фітачаёўню” музея народнай медыцыны “Бабуліны вышкі” з Іванаўскага раёна. Да канца вечарыны разышліся амаль усе лекавыя зёлкі, сабраныя ў беларускіх лясах супрацоўнікамі гэтай установы.22май2015_6862 22май2015_6867

Што яшчэ было цікавага ў гэты вечар?  Узняць сабе настрой і палепшыць самадчуванне можна было на сеансах ароматэрапіі.  А яшчэ даведацца, як змагацца з хваробамі з выкарыстаннем  травалячэння, збалансаваць харчаванне з дапамогай біялагічна-актыўных дабавак,  распрацаваных Новасібірскім даследчым інстытутам,  навучыцца карэктаваць знешнасць пры дапамозе сучасных касметычных сродкаў… Усё гэта і многае іншае цяпер ведаюць тыя,  хто наведаў палацык 22 мая.22май2015_6834 22май2015_6895 22май2015_6938

Зацікавіліся? Сачыце за афішамі музея. Тут абяцаюць яшчэ нямала мерапрыемстваў.

Кацярына Пашкевіч, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *