Четверг, 21 июня 2018

Диплом ІІІ ступени республиканской олимпиады по белорусскому языку получила гимназистка Анастасия Бублевич

1 098

Высокі ўзровень ведаў пацвердзіла на рэспубліканскай алімпіядзе па беларускай мове вучаніца 11 класа гімназіі Анастасія Бублевіч. Дзяўчынка аказалася ў ліку лепшых у рэспубліцы  і была ўзнагароджана дыпломам ІІІ ступені21май2015_6433

Вынікам плённай работы на працягу навучальнага года называе сваю  перамогу Насця Бублевіч. І гэта не толькі старанная вучоба па школьнай праграме, але і дадатковыя заняткі з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Галінай Паўлаўнай Кнігай. У раённых алімпіядах дзяўчынка ўдзельнічае з трэцяга класа. Шмат разоў ёй усміхалася ўдача, і яна неаднаразова станавілася пераможцай не толькі раённых этапаў школьных алімпіяд. У мінулым і ў гэтым годзе яна была ў ліку пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове. Як вынік – перамога і на ўзроўні рэспублікі.

— У мяне была матывацыя дабіцца такога поспеху, — кажа адзінаццацікласніца. – Перамога на рэспубліканскай алімпіядзе вызваляе ад здачы ЦТ па прадмеце, гарантуючы сто балаў. Вядома ж, гэта мне вельмі спатрэбіцца пры паступленні.

Высокія перамогі вучняў — бясспрэчная заслуга іх настаўнікаў, асабліва такіх таленавітых, як Г.П.Кніга. За апошнія пятнаццаць гадоў 45 вучняў Галіны Паўлаўны станавіліся пераможцамі розных этапаў школьных  алімпіяд і навукова-даследчых канферэнцый, уключаючы міжнародныя. І гэта сапраўдны прафесіяналізм – разгледзець і развіць здольнасці вучня на шляху да перамог у яго жыцці.

На здымку: Анастасія Бублевіч з настаўніцай Г.П.Кнігай.

 Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *