З наступленнем цёплага надвор’я тых, хто з усіх іншых сродкаў перасоўвання аддае перавагу двухколаваму безматорнаму транспарту, на вуліцах стала прыкметна больш. Іх штодзённая колькасць на дарогах райцэнтра і ваколіцах, паводле назіранняў супрацоўнікаў ДАІ, сёння перавышае тысячу. Рознаўзроставыя веласіпедысты калясяць у любы дзень па розных маршрутах па асабістых справах і проста для ўласнага задавальнення. Такая карцінка для любога еўрапейскага горада не толькі звыклая, але і падтрымліваецца ўсімі магчымымі сродкамі. Гэта зразумела, бо не наносіцца шкода экалогіі, зніжаецца ўзровень гарадскога шуму, а асфальтавае пакрыццё гарадскіх вуліц менш патрабуе рамонту.
Трэба сказаць, што падобная палітыка вядзецца і ў нашай краіне. Напрыклад, у Мінску гарадскія ўлады паставілі задачу стварыць усюды веласіпедныя дарожкі, адкрываюцца пракаты веласіпедаў, з’явіліся нават спецыяльныя пераходы-«зебры» для перасякання праезнай часткі велатранспартам. Словам, карысны ва ўсіх адносінах і папулярны ў Заходняй Еўропе транспарт імкліва ўваходзіць у моду.
Хаця многія пружанцы і без гэтай «моды» заўсёды лічылі, што веласіпед — вельмі зручны і эканомны сродак, а часам на ім можна вырашыць значна больш пытанняў, чым на аўтамабілі. Асабліва ў тым плане, што двухколавага памочніка можна прыпаркаваць нават да дрэва. Ды і навошта дрэвы шукаць? Амаль ля кожнага магазіна ці адміністрацыйнага будынка цяпер стаяць металічныя канструкцыі для паркоўкі веласіпедаў.
ці адпавядаюць словы справам?
Ці не кампенсуюцца зручнасці руху на безматорным транспарце перашкодамі для іх? Мы вырашылі праехацца па гарадскіх вуліцах і пабачыць на ўласныя вочы: ці проста ў Пружанах рухацца на веласіпедзе?
Аказалася, што самая галоўная перашкода, якая стрымлівае веласіпедны рух па гарадскіх вуліцах, гэта адсутнасць веласіпедных дарожак. Згодна з цяперашнімі патрабаваннямі Правілаў дарожнага руху, на праезнай частцы веласіпедысты могуць ездзіць толькі па спецыяльна вызначанай паласе. У Пружанах прысутнічае яна толькі на вуліцы Савецкай. На астатніх у веласіпедыстаў патрабуюць рухацца толькі па ўзбочынах або тратуарах (пешаходных дарожках).
І вось тут аматары двухколавага транспарту задаюць слушнае пытанне:
ці правамерна патрабаваць, не стварыўшы спрыяльных умоў?
У нашым горадзе вельмі мала вуліц, дзе тратуары прыстасаваны для веласіпедыстаў. Па-першае, большасць з іх вельмі вузкія, а значыць, адразу ўзнікаюць канфліктныя сітуацыі з пешаходамі.
Па-другое, высокія бардзюры. Для маладых гэта не вельмі вялікая перашкода (хаця ў прыцемках можна проста яе не заўважыць і ўрэзацца), аднак часта веласіпедам кіруюць людзі састарэлыя, якія вымушаны пастаянна злазіць з «жалезнага каня».
Відавочна, не трэба забыва
ць, што першапачаткова пружанскія вуліцы праектаваліся без уліку інтарэсаў веласіпедыстаў. Толькі ж час змяняецца, і яны ўсё гучней заяўляюць пра сябе.
Ёсць і іншыя прэтэнзіі з боку веласіпедыстаў. Напрыклад, яны лічаць, што новыя патрабаванні да тэхнічнага стану двухколавага транспарту былі распрацаваны тымі чыноўнікамі, якія ніколі самі не садзіліся на ровар. У асноўным гэта тычыцца патрабавання мець люстэрка задняга выгляду, якое… вытворцам велатранспарту ў тэхнічным рэгламенце не прадугледжана. Дык навошта тады «вынаходзіць веласіпед»? Больш таго, тымі ж абмежаваннямі мала канкрэтызуецца парадак устаноўкі прылад. Вось і даводзіцца назіраць за веласіпедамі, пад рулём якіх боўтаецца люстэрка, устаноўленае толькі для таго, каб пазбегнуць прэтэнзій з боку інспектара ДАІ.
Але самая прадуманая інфраструктура не прынясе спакой на дарогі горада, калі
адсутнічае ўважлівасць і дысцыплінаванасць удзельнікаў руху.
Вось тут ужо ўзнікаюць прэтэнзіі да веласіпедыстаў. Зусім нядаўна на пешаходнай дарожцы мяне ледзь не збіла жанчына за рулём веласіпеда. Яна ехала з вуліцы Міцкевіча і пад горку набрала добрую хуткасць, якую і не падумала скінуць, калі паварочвала на Чырвонаармейскую прама на «зебру». Нібы камікадзе, яна глядзела ў адну кропку і, напэўна, маліла Усявышняга, каб надаў хуткасці пешаходам, з якімі ледзь размінулася.
Не скажу, што такія інцыдэнты — частая з’ява ў Пружанах, але пра падобныя «раз‘езды» з веласіпедыстамі змогуць расказаць не толькі пешаходы, але і вадзіцелі аўтамабіляў.
Выклікае трывогу і колькасць аварый з удзелам веласіпедыстаў. За мінулы год на тэрыторыі вобласці такіх ДТЗ адбылося 70. У выніку 57 чалавек атрымалі раненні і 15 загінулі. 12 аварый – ужо за тры месяцы цяперашняга года, пяць з іх – па віне кіроўцаў двухколавага транспарту. Асноўныя фактары, адзначаюць дзяржаўтаінспектары, — алкагольнае ап’яненне, а таксама парушэнне правілаў язды, праезду скрыжаванняў, нерэгулюемых пешаходных пераходаў.
Большасць ДТЗ адбываецца ў цёмны час сутак, нягледзячы на гэта ўвечары далёка не на кожным з веласіпедыстаў можна заўважыць святловяртаючую камізэльку: яе наяўнасць толькі рэкамендуецца, а значыць, ніхто не пакарае за адсутнасць.
Эфектыўнасць прафілактыкі дасягаецца толькі тады, калі
правілы вывучаюцца з маленства.
Гэты пастулат добра рэалізаваны ва Украіне: у Львове пры агульнаадукацыйных школах дзейнічае веласіпедная школа, дзе дзяцей знаёмяць з правіламі дарожнага руху, а на створаным уласнымі сіламі просценькім веладроме вучаць практычнаму манеўраванню. У канцы курсу юныя веласіпедысты здаюць іспыты і атрымліваюць адпаведныя пасведчанні, самыя паспяховыя заахвочваюцца велападарожжамі. Нядрэнна б і нам стварыць прыстасаваны веладром з устаноўленымі перашкодамі, каб дзіця, атрымаўшы там пэўныя навыкі, магло потым больш упэўнена адчуваць сябе на гарадскіх вуліцах.
Алег Сідарэнка.
На здымках: веласіпедысты на пружанскіх вуліцах.
Фота Сяргея Талашкевіча.
Да так себе оценка.
Отношу себя к велосипедистам, которые катаются просто для удовольствия, а не по необходимости. Поэтому мои суждения будут субъективны.
1. Отсутствие обустроенных велосипедных дорожек компенсируется невысоким автомобильным трафиком (по сравнению, например, с Брестом и Минском), поэтому не так уж сложно и проблемно проехаться по нашему городу, а если есть желание просто прокатиться — то достаточно выехать на окраину города — а там уйма проселочных и лесных дорожек.
Вот только обогнать такого мужчину с поленом (см. фото) на центральных улицах может стать проблемой.
2. Культура езды на велосипеде, правильнее сказать безкультурье, это действительно проблема. Лично я всегда поражаюсь отсутствию всяческого страха у многих индивидуумов обоих полов на велосипедах, которые объезжают препятствия, поворачивают, пересекают проезжую часть, останавливаются и выполняют другие маневры, не только не подавая никаких сигналов, но даже не оборачиваясь. В таких ситуациях мне искренне жаль водителей, которым потом за таких ездунов придется нести ответственность как за нормальных людей. Пьяные на велосипедах — отдельная тема — состоящая только из нецензурных выражений (собственно и к водителям последнее относится). К владельцам четырехколесных коней тоже имеются претензии — особенно бесят любители припарковать и оставить свои корыта на проезжей части впритык к бордюру — эта проблема у нас гораздо серьезнее для велосипедистов, даже чем высокие бордюры — поверьте для вас в аду есть особое место. Сильную злость вызывают невнимательные любители открыть дверцу не убедившись, что в это время машину не объезжает велосипедист, конечно, вашей жизни врядли что-то угрожает, но вот здоровья может и поубавится, особенно если я не успею в последний момент объехать такую дверцу).
3 По поводу зеркалец — изначально в силу своего менталитета подобную затею ГАИ воспринял как просто очередной повод вытрясти из населения немножко денег, но, потом изучив тему узнал, что для горных велосипедов существуют специальные зеркала вставляющиеся сбоку в грипсу (ручку), как оказалось достаточно удобная вещь, в которую хорошо видно обстановку позади (уже даже перестаю вертеть головой) и которая не портит эстетический вид «байка». А для простых дорожных велосипедов лучше бы зеркало входило в комплект при покупке наряду с катафотами. Хотя как заявила мне одна женщина пенсионного возраста » а на що яно мне — я тольки на дарогу еле успяваю глядзець — а тут яшчэ зеркало» — см «культура вождения».
Чего в городе не хватает так это нормального веломагазина с велосипедами и аксессуарами к ним и с возможностью обслужить там свое двухколесное средство передвижения, а то приходится все заказывать через интернет и возить из других городов самому или через знакомых.
Рейтинг комментария:
0
0
Вот и получается-инфраструктуры НЕТ,а ШТРАФ плати!!!!Кто должен за ЭТО нести ОТВЕТСТВЕННОСТЬ???!!!Пока мне оформляли протокол мимо с нарушением проехало 4-е человека!!!!!Я считаю,что лица имеющие при себе удостоверение водителя должны иметь ПРАВО движения по проезжей части на велосипеде!!!
Рейтинг комментария:
0
0