Пятница, 4 декабря 2020

Тревожный телефон

1 282

101 19 СТУДЗЕНЯ трагедыя здарылася ў вёсцы Лінова: у агні загінуў гаспадар дома, 1962 г.н. Пажар амаль поўнасцю знішчыў жылы дом. Прычыны здарэння пакуль высвятляюцца.
НА НАСТУПНЫ ДЗЕНЬ трывожны выклік паступіў з в.Роўбіцк: гарэў хлеў. Агнём знішчаны дах будынка.
21 СТУДЗЕНЯ пажарным давялося ўтаймоўваць агонь у г.п.Ружаны. Гарэў хлеў, пашкоджаны дах і сцены будынка.
102 НА МІНУЛЫМ тыдні быў раскрыты крадзеж, які адбыўся ў снежні. Тады не-
вядомы абрабаваў магазін у в.Блізная, вынес тавараў на буйную суму. У Слоніме быў затрыманы мясцовы жыхар, які і падазраецца ва ўчыненні гэтага злачынства.
НЕПРЫЕМНЫ сюрпрыз чакаў работнікаў фермы каля в.Варанілавічы ранкам 18 студзеня: з тэрыторыі зніклі два грузавыя аўтамабілі «МАЗ». Хутка супрацоўнікі міліцыі знайшлі грузавікі каля в.Паўлава. Адразу было ўстаноўлена, што ўгналі машыны нідзе не працуючы раней судзімы жыхар в.Паўлава і вартаўнік фермы, таксама раней судзімы. Следства цяпер устанаўлівае, для чаго ім спатрэбіўся грузовой тягач.
У ТОЙ ЖА ДЗЕНЬ прыйшло паведамленне з будаўнічай пляцоўкі плавальнага басейна Навасёлкаўскай школы: папярэдняй ноччу з пад‘ёмнага крана знік кабель коштам каля 700 тысяч рублёў. Хутка было ўстаноўлена, што такім чынам вырашылі разжыцца два нідзе не працуючыя  раней судзімыя жыхары  в.Кабылаўка і такі ж трэці з в.Смаляніца. Узбуджана крымінальная справа.
20 СТУДЗЕНЯ ў РАУС звярнулася жыхарка в.Варотнае: у жанчыны з дому зніклі электраплітка і 150 тысяч рублёў. Прыхапіла ўсё гэта раней судзімая жыхарка той жа вёскі. Узбуджана крымінальная справа.
103 ГІПЕРТОНІКІ на мінулым тыдні па дапамогу “хуткай” звярталіся  21 раз.
На болі ў сэрцы скардзіліся 17 чалавек. Шасцёра атрымалі траўмы. У пяці чалавек абвастрыліся захворванні страўніка. 21 чалавек моцна прастудзіўся.
ТРЫ разы брыгады “хуткай” дастаўлялі ў раддом цяжарных жанчын.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *