Воскресенье, 11 апреля 2021

В Пружанах после реконструкции открылось здание суда

2 754

18май2015_6271Яшчэ адзін прыгожы дом з’явіўся ў Пружанах. У мінулы чацвер на вуліцы Свабоды адбылося ўрачыстае адкрыццё будынка раённага суда пасля рэканструкцыі.14май2015_4365

Удзел ва ўрачыстасцях бралі старшыня Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь В.А.Сукала, начальнік яго галоўнага ўпраўлення М.А.Акунец, старшыня Брэсцкага абласнога суда Т.І.Сучок, старшыня райвыканкама М.М.Серкоў, а таксама прадстаўнікі сілавых структур і ведамстваў, работнікі суда.14май2015_4218 14май2015_4227

З прамовай да прысутных звярнуўся старшыня Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь. Ён выказаў падзяку кіраўніцтву генпадраднай арганізацыі — філіялу ААТ «Палессежылбуд» ПМК-26 за тую работу, якая была праведзена ў кароткі тэрмін на будаўнічым аб’екце. Дарэчы, за няпоўныя пяць месяцаў было асвоена 12 мільярдаў рублёў бюджэтных сродкаў. І гэта, як падкрэсліў прамоўца, у няпростай эканамічнай сітуацыі. Рэканструяваны будынак суда стане сапраўдным упрыгожваннем горада.14май2015_4265 14май2015_4308 14май2015_4316

Валянцін Алегавіч уручыў падарункі дырэктару філіяла ААТ «Палессежылбуд» ПМК-26, галоўнаму інжынеру філіяла ААТ «Палессежылбуд» ПМК-12,  дырэктару Пружанскага завода радыёдэталей. Былі адзначаны таксама брыгадзіры маляроў і цясляроў, страхар і начальнік участка будаўнічых арганізацый.14май2015_4381 14май2015_4392 14май2015_4464

Як сказаў у сваёй прамове старшыня райвыканкама  М.М.Серкоў, у Пружанах яшчэ  адным прыгожым будынкам стала больш. Таксама вакол яго выкананы работы па добраўпарадкаванні. І яны будуць працягвацца ўжо на набярэжнай ракі Мухавец.14май2015_4408 14май2015_4449

Віншуючы з наваселлем, старшыня райвыканкама ўручыў падарунак старшыні суда У.У.Саўчуку.

Не абышлося без перадачы сімвалічнага ключа і пераразання чырвонай стужкі ля ўваходу ў будынак.14май2015_4429 14май2015_4446

Пасля гэтага ўсе прысутныя мелі магчымасць наведаць памяшканні будынка. Трэба адразу сказаць, што ўражанне застаецца самае прыемнае. Усё зроблена з густам і па апошняй даніне моды. У кабінетах змянілася ўся мэбля, з’явілася новая аргтэхніка. Для зручнасці наведвальнікаў з’явіліся новыя кабінеты: для інвалідаў і сведкаў, захоўвання рэчавых доказаў. Непазнавальна змяніліся залы судовых пасяджэнняў. Адным словам, створаны ўсе зручнасці для работнікаў суда і наведвальнікаў.

Мікола АРХУЦІК,   Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Один комментарий

  • Andrewamg

    Наши начальники настолько суровы что сами зонтик держать не умеют.Как впрочем и все остальное…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *