Суббота, 20 января 2018

Урожайность картофеля можно поднять пеплом

1 901

КРАСАВІК
НЕСПРЫЯЛЬНЫЯ ДНІ
Нічога нельга саджаць    7 (з 16.00)
Дні, рызыкоўныя для сяўбы і пасадкі    14,22,23
Нельга сеяць агародніну    24,25
СПРЫЯЛЬНЫЯ ДНІ:
Пікіроўка і высадка расады ранніх сартоў капусты,
памідораў, агуркоў, кветак пад плёнку    15,16
Сяўба насення капусты, перцаў, баклажанаў,
памідораў, агуркоў на расаду    15-21
Сяўба, пасадка:
Радыс і рэдзька    1-4,15-21,28-30
Морква, буракі, каранёвы сельдэрэй     1-2,5-7 (да16.00),15-21
Цыбуля-сявок, часнок    1-4,15-21,28-30
Бульба    5-7 (да 16.00),15-21,26-27,30
Гарох, фасоля    15-21,28,29
Пасадка пладовых дрэў і кустарнікаў    2,4,6,15,16,
19-21,28-30
Абрэзка пладовых дрэў і кустарнікаў    1,2,5-7

МІКРАЭЛЕМЕНТЫ, ПАТРЭБНЫЯ ЎСІМ
Мікраэлементы прымяняюць як пры апрацоўцы пасадачнага матэрыялу  (насенне, расада, цыбуліны, саджанцы), так і для пазакаранёвай падкормкі ў перыяд вегетацыі пладовых, агародных, кветкавых культур, бульбы. Пры апрацоўцы раслін мікраэлементамі хутчэй прарастае насенне, усходы дружныя і здаровыя, павышаецца прыжывальнасць раслін пры перасадках, зніжаецца ўзровень захворвання і ўздзеяння неспрыяльных фактараў знешняга асяроддзя, змяншаецца ўтрыманне нітратаў у прадукцыі.

Мікраўгнаенне можна выкарыстоўваць і ў якасці дабаўкі да азотных, фосфарных, калійных угнаенняў, да рэгулятараў росту.

ЯК ЖА ПАВОДЗЯЦЬ СЯБЕ РАСЛІНЫ ПРЫ АДСУТНАСЦІ ТЫХ ЦІ ІНШЫХ МІКРАЭЛЕМЕНТАЎ?
Пры адсутнасці бору запавольваецца рост раслін, бутоны не раскрываюцца, у кары ўтвараюцца трэшчыны.

Пры недахопе медзі вянуць і засыхаюць верхавінкі пладовых дрэў, запавольваецца рост парасткаў, лісты драбнеюць, загінаюцца і прымаюць форму лодачкі.

Калі раслінам нестае марганцу, зніжаецца інтэнсіўнасць фотасінтэзу і назіраецца хлароз лістоў.

Пры адсутнасці такога мікраэлементу, як цынк, у пладовых утвараецца мала пупышак, вырастаюць дробныя плады. На верхавінках парасткаў з’яўляюцца дробныя вузкія жоўтыя лісты, сабраныя ў разеткі. Хворыя галінкі не даюць прыросту і не пладаносяць.

Пры недахопе малібдэну ў лістах накопліваюцца нітраты, пупышкі адміраюць, плады, клубні і карані страчваюць колер, растрэскваюцца і дэфармуюцца.

Попел ад тарфяных брыкетаў
Тарфяны попел выкарыстоўваецца як вапнавае ўгнаенне на кіслых глебах і часткова як фосфарнае. Норма яго ўнясення не павінна перавышаць 1-2 кілаграма на метр квадратны.

На гліністых, сугліністых і супясчаных глебах з блізкім заляганнем грунтовых вод попел уносяць восенню пад ворыва, на пясчаных — пераважна вясной. Карысна ўнясенне попелу пад пладовыя дрэвы і ягаднікі.

Яго прымяненне не зніжае патрэбнасці раслін у арганічных, азотных і калійных угнаеннях, паколькі ў кожным канкрэтным выпадку практычна немагчыма вызначыць хімічны склад попелу.

Непасрэдна пад патрабавальныя да ўмоў жыўлення агародныя культуры (агуркі, памідоры) тарфяны попел уносіць не рэкамендуецца. Дапушчальна яго прымяненне пад бульбу, шматгадовыя травы.

НАСЕННЕ І ЎРАДЖАЙ
Для атрымання высокага ўраджаю бульбы якасць пасадачнага матэрыялу мае выключнае значэнне. Зразумела, лепш выкарыстоўваць матэрыял раяніраваных сартоў.

Важным агратэхнічным прыёмам з’яўляецца перадпасадачнае прарошчванне клубняў у светлым месцы на працягу 20-30 дзён, што дазваляе атрымаць на 12-15 дзён больш раннія ўсходы і паўнацэнны ўраджай, чым пры пасадцы непрарошчаным насенным матэрыялам. Праводзяць прарошчванне клубняў у светлых памяшканнях, а пры неабходнасці — з дадатковым штучным асвятленнем на працягу 8-10 гадзін у дзень. Для гэтага можна выкарыстаць адкрытыя пляцоўкі, скрынкі пад павецямі з поліэтыленавай плёнкі. Бульбу ўкладваюць слоем у 2-3 клубні. Аптымальная тэмпература пры прарошчванні — 8-14 градусаў удзень і 4-8 градусаў уначы. Прарошчанымі лічацца клубні, калі на іх утвараюцца кароткія (0,5 см) патоўшчаныя парасткі. Ваганні сутачных тэмператур садзейнічаюць утварэнню моцных здаровых парасткаў.

У тых выпадках, калі па якіх-небудзь прычынах вам не ўдалося правесці прарошчванне клубняў, абавязкова трэба зрабіць перадпасадачнае праграванне насеннага матэрыялу. Праводзяць яго наступным чынам. На працягу 7-10 дзён перад пасадкай павышаюць тэмпературу да 20 градусаў, а затым паніжаюць яе да 8-10 градусаў. Працягласць прагравання залежыць ад тэмпературы і стану бульбы. Спыняюць яго пры з’яўленні парасткаў у 0,5-1 сантыметр.

Перад пасадкай прарошчаныя ці прагрэтыя клубні абсыпаюць драўняным попелам, які ўтрымлівае многа мікраэлементаў, неабходных для росту і развіцця раслін. Гэта павышае ўраджай, утрыманне крухмалу ў клубнях і паляпшае іх смак.
Вядучы рубрыкі Мікола Архуцік.

2 комментариев

  • Спасибо за советы. В следующем году попробую на практике.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *