Воскресенье, 1 ноября 2020

«Призвание — 2015»: в гимназии выбрали Учителя года

1 583

«Прызванне — 2015»

Так называўся конкурс педагагічнага майстэрства, фінал якога нядаўна прайшоў у гімназіі. Фінальным спаборніцтвам папярэднічала  карпатлівая работа, у якую настаўнікі гімназіі ўключыліся амаль што з самага пачатку навучальнага года. Канкурсанты пісалі эсэ, стваралі партфоліа, праводзілі конкурсныя ўрокі… Метадычныя аб’яднанні  гімназіі падчас падрыхтоўкі да конкурсу і ў яго фінале актыўна падтрымлівалі сваіх прадстаўнікоў.30апр2015_1763

У фінал конкурсу выйшлі пяцёра мацнейшых: Галіна Рыгораўна Локцева (інфарматыка), Алена Аляксандраўна Астапюк (працоўнае навучанне), Вольга Сяргееўна Самайловіч (англійская мова), Вольга Канстанцінаўна Дземасюк (пачатковыя класы) і Валянціна Леанідаўна Ануфрыенка (беларуская мова і літаратура), якая, на жаль, па ўважлівых прычынах не змагла ў ім узяць удзел. Таму ў фінальны дзень на сцэне  аказаліся толькі чацвёра настаўніц. Сваім выступленнем яны здолелі падарыць прысутным сапраўды яркае свята.30апр2015_1665

Уразіла прэзентацыя, у якой фіналісткі раскрылі сваю творчасць, паўсталі перад прысутнымі нават не педагогамі, як прызвычаіліся іх бачыць, а   мамамі, жонкамі, гаспадынямі, проста неардынарнымі і такімі цікавымі людзьмі.

Не забыць, напрыклад, духмянасць пірага ад Галіны Рыгораўны. А цудоўны вальс у выкананні гэтай канкурсанткі разам з адзінаццацікласнікам Міхаілам Ліцкевічам, думаю, хацелі падхапіць усе жадаючыя. 30апр2015_1655Алена Аляксандраўна, якая захапляецца кветкамі, менавіта з кветкамі асацыіравала сябе як настаўніца, сябар, жонка і мама. Дзелавітае з’яўленне перад гледачамі з чырвоным чамаданам Вольгі Сяргееўны адразу задало рытм жыцця крэатыўнага і экстрэмальнага чалавека, для якога адукацыя – справа на ўсё жыццё. А слухаючы Вольгу Канстанцінаўну, нават захацелася напрасіцца з ёю ў падарожжа: такім захапляльным быў яе расказ.30апр2015_1743 30апр2015_1803

Ну, а калі настаўніцы дзяліліся сваімі формуламі поспеху, поруч з імі – прафесіяналамі, улюблёнымі ў сваю справу, паўсталі і іх калегі. І гэта было проста грандыёзна! Укладваючы свой артыстызм, усе гаварылі пра галоўнае — веру, цярпенне і любоў да дзяцей. Што тут казаць, калі сам дырэктар А.К.Момлік узяў у рукі мікрафон і пачаў спяваць…

30апр2015_1786

Наогул, уразіла не толькі адказнасць, з якой аднесліся да конкурсу яго ўдзельнікі, але і падтрымка іх калег. Думаю, у зале не было раўнадушных, калі чытала верш Наталля Іванаўна Більдзейка, калі спявалі Зінаіда Дзмітрыеўна Ромаш, Валерыя Сяргееўна Лялёкіна і Васіль Васільевіч Шопік.30апр2015_1845

Пераможцамі былі ўсе яны – настаўнікі, хто аддае сваю душу дзецям. Аднак конкурс дзеля таго і праводзіцца, каб назваць лепшага. Па суме балаў, якія, нагадаю, пачалі выстаўляцца задоўга да фіналу, перамогу атрымала настаўніца пачатковых класаў Вольга Канстанцінаўна Дземасюк, прызванне якой ацанілі не толькі яе вучні, але і калегі.30апр2015_1868

 

Галіна Каляда, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *