Вторник, 27 октября 2020

В день рождения Миколы Тарасюка в Стойлах прошел пленэр. Мемориал возведен, судьба музея не решена

1 412

8 мая народны майстар з вёскі Стойлы Мікалай Тарасюк адзначыў бы 83-ю гадавіну з дня нараджэння.10май2015_3881

Ён здаецца настолькі не падобным на сябе: вясёлага, гаваркога, гасціннага. Адзінокі і непрытульны сядзіць на лаўцы  ля крыжыка-распяцця, які сам паставіў у мінулым годзе на сцежцы да сваёй хаты. Нібы разважае над сваёй новай кампазіцыяй з жыцця драўлянага народа, хаця ведае, што нічога больш не змайструе. Нібы чакае гасцей, хаця ўпэўнены, што іх не сустрэне…10май2015_3662

Але госці сапраўды з‘ехаліся-сышліся ў Стойлы. Цэлы тыдзень падчас пленэру “Сцежкамі Міколы Тарасюка” тут працавалі мастакі і рэзчыкі па дрэве. І вось нарэшце ў мінулую нядзелю — заключны дзень.10май2015_3570 10май2015_3575 10май2015_3581

На плоце каля хаты вернісаж — развесілі карціны жывапісцы. Першае, што адчувалася на падыходзе, — пах алейнай фарбы. І тут жа цябе папярэджваюць:  нельга датыкацца, яшчэ не высахла, гэтую яблыню толькі сёння раніцай малявалі. Дзясятак варыянтаў яблыневага саду,  грушка ля калодзежа, хата з усіх ракурсаў і вуллі за ёй, яркая палоска лесу за вясёлай  веснавой зелянінай палетка…  Юныя і сталыя мастакі імкнуліся  адлюстраваць не толькі цудоўныя краявіды, якія станавіліся крыніцай натхнення Тарасюка, але і  перадаць атмасферу, у якой ён тварыў.  І партрэты,  партрэты — выявы народнага майстра, якім запомніўся ён мастакам, а значыць, усе розныя.10май2015_3561

Самым галоўным творам стала  драўляная скульптурная кампазіцыя. Яе адразу, яшчэ падчас вырабу, трапна ахрысцілі «мемарыялам».  За ўвасабленне постаці Майстра ўзяўся Анатоль Туркоў з Камянца. Дарэчы, Анатоль Савельевіч — кіраўнік грамадскага аб‘яднання аматараў мастацтва «ТУР», якое выступіла адным з галоўных арганізатараў мерапрыемства. Ідэя стылізаванай каплічкі належала  кобрынскаму разьбяру Уладзіміру Чыквіну, але, на жаль, ён не змог прыняць удзел у пленэры, і рабілі яе Сяргей Козел і  Вячаслаў Дароцька. 10май2015_3764На ёй нібы падгледжаныя ў пружанскага разьбяра драўляныя выявы — Мікола з жонкай Надзеяй упраўляецца па гаспадарцы, а вось Сахвія, ягоная маці, са снапом і калыска з немаўлём побач. І надпіс-рэквіем на мясцовай гаворцы: «Я робыв деревяный народ на вспомынанне людям. Народывся я в полю 8 мая 1932 г.  Пузвав мэнэ Бог 14 январа 2015 года».  Варта адзначыць, што разьбяры працавалі на дабрачыннай аснове: у памяць свайго старэйшага сябра і калегі.10май2015_3712

Цяпер кожны, хто завітае ў Стойлы, можа прысесці побач з дзедам Тарасюком, палюбавацца наваколлем, падумаць аб летуценным жыцці зямным  і вечным жыцці ў мастацтве.10май2015_3797

Ці будуць такія наведвальнікі? Шчырую надзею на гэта выказалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама К.І.Панімаш, старшыня Шчарчоўскага сельвыканкама В.М.Ванека, а таксама Марына Малініна і Ліяна Шумская з прадстаўніцтва Нямецкай Асацыяцыі народных універсітэтаў у Беларусі DVV International, якія таксама выступалі ў якасці арганізатараў пленэру.10май2015_3671

Наогул, на радзіму Міколы Тарасюка завіталі не толькі родныя і знаёмыя, але і нямала творчых людзей, тых, хто імкнецца «несці ў масы» спрадвечныя беларускія культурныя традыцыі. Працавалі майстар-класы: выцінанкі, роспісу па шкле, традыцыйнай лялькі. Вакол Валерыя Марчука сабраліся жадаючыя крышку здзіцянець: брэсцкі майстар вучыў свісцець у гліняныя свістулькі. Спявалі фальклорныя групы з Драгічынскага, Кобрынскага і Маларыцкага раёнаў. І душа майстра, напэўна, радавалася, што напоўніліся людзьмі апусцелыя Стойлы, чуецца вакол яго родная гаворка, а ў такт птушыным спевам гучыць дудачка-жалейка…10май2015_3593 10май2015_360010май2015_3623

На жаль, мерапрыемства не стала падставай для канчатковага вырашэння пытання аб лёсе музея «Успаміны Бацькаўшчыны». Яно пакуль застаецца адкрытым, а значыць, нягледзячы на вялікія намаганні па захаванні спадчыны Міколы Тарасюка і стварэнні турыстычнай інфраструктуры ў Стойлах Ларысы і Аляксандра Быцко, вёска пакрыху можа згубіць апошні шанц на выжыванне.10май2015_3893

Ад‘язджаючы, мы падышлі развітацца з Майстрам. І раптам мне здалося, што ў вачах яго — не толькі сум і боль за лёс роднай зямлі, але і надзея…10май2015_3566 10май2015_3635 10май2015_3667 10май2015_3706 10май2015_3816 10май2015_3837 10май2015_384010май2015_3579

 Ірына Сядова. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *