Пятница, 23 октября 2020

30 лет заботится о здоровье ружанцев семья врачей Товстиков

2 140

Калі кажуць, што добрае імя ўстанове робяць яе работнікі, дык гэта – пра ўрачоў Тоўсцікаў. Сямейная пара, якая дагэтуль шмат гадоў адпрацавала ў Ружанскай бальніцы, цяпер гэтак жа паспяхова лечыць людзей у санаторыі «Ружанскі».

На працу ў Ружанскую раённую бальніцу №2 (менавіта так яна называлася раней) маладыя муж з жонкай — неўролаг і тэрапеўт — прыехалі пасля заканчэння Гродзенскага медінстытута трыццаць гадоў таму. Там яны набывалі медыцынскі вопыт, там спасцігалі майстэрства ратаваць людзей. Асабліва запатрабаваным быў Васіль Сямёнавіч. З набыццём дадатковай спецыяльнасці анестэзіёлага-рэаніматолага цяжка хворыя людзі атрымлівалі аблягчэнне і папраўляліся часта дзякуючы менавіта яго прафесіяналізму.26мар2015_7954

У бальніцы дагэтуль памятаюць неардынарны выпадак, калі дзякуючы пружанскім і ружанскім урачам удалося выратаваць жыццё брастаўчаніну, які прыехаў на Ружаншчыну на паляванне. Тады ў маладога мужчыны нечакана адкрыўся ўнутраны крывацёк, спынілася сэрца і дыханне… Менавіта хірургі У.І.Бушук і М.М.Максімаў, рэа-німатолаг В.С.Тоўсцік вярнулі яму жыццё. Удзячны пацыент яшчэ шмат гадоў пасля гэтага дасылаў у бальніцу паштоўкі са словамі шчырай падзякі.

Прафесію ўрача Ала Мікалаеўна называе экстрэмальнай. Прызнаецца, што  хутка прызвычаіліся, калі падчас працы ў бальніцы ім маглі пазваніць у любы час і выклікаць да хворага. Муж нават у свабодны ад работы час заўсёды паведамляў, дзе знаходзіцца, каб па першым званку прыйсці людзям на дапамогу.

Муж і жонка Тоўсцікі, якія аднойчы прысвяцілі сябе медыцыне, вернымі выбару застаюцца і зараз. Працуючы ў санаторыі, Ала Мікалаеўна па-ранейшаму лечыць людзей як тэрапеўт, а Васіль Сямёнавіч — як урач ультрагукавой дыягностыкі. Да іх, акрамя наведвальнікаў санаторыя, па-ранейшаму імкнуцца трапіць жыхары райцэнтра, Ружан і навакольных вёсак. Такі давер гэтыя ўрачы заслужылі ўважлівымі адносінамі да людзей і сваім прафесіяналізмам.

Галіна Каляда, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *