Яго ладзяць гаспадары аграсядзібы «Стулы» (так па-мясцоваму называюць гэтую вёску) Ларыса і Аляксандр Быцко разам з грамадскім аб’яднаннем «Тур» пры фінансавай падтрымцы прадстаўніцтва Нямецкай Асацыяцыі народных універсітэтаў у Беларусі DVV International і дапамозе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама.
У пленэры бяруць удзел чатыры разьбяры і шэсць мастакоў. Гэта першае мерапрыемства ў апусцелых Стойлах — на радзіме майстра, які пайшоў з жыцця ў студзені гэтага года.
Пленэр завершыцца 10 мая вернісажам-успамінам. У праграму гэтага дня ўвойдуць адкрыццё скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай М.Тарасюку, і выстава твораў, зробленых падчас пленэру, майстар-класы па рамёствах (роспіс па шкле, традыцыйная лялька, выцінанка, драўляная цацка). Таксама можна будзе паглядзець невялікі канцэрт фальклорных гуртаў.
Пачатак мерапрыемстваў у 12.00 гадзін.
На здымку: Анатоль Туркоў працуе над скульптурай Міколы Тарасюка.