Вторник, 20 октября 2020

Хоревской «Отелло» и другие происшествия недели

1 853

102
— На мінулым тыдні былі затрыманы двое падазраваемых у чатырох злачынстваў. Мяркуецца, што нідзе не працуючыя і раней судзімыя жыхар в.Казлы і гараджанін абрабавалі жыхарку горада, забраўшы 25 красавіка радыятары ацяплення на суму 9 мільёнаў рублёў, гараджаніна, у якога 27 красавіка з хлява вынеслі інструмент на амаль тры з паловай мільёны рублёў, а таксама ў двух жыхароў горада, у якіх у ноч на 1 мая забралі з гаражоў маёмасць на суму амаль восем мільёнаў рублёў.
— 22 красавіка жыхарка г.Брэст паведаміла аб крадзяжы з яе дома ў в.Шчарчова: знікла адзенне і хатнія рэчы на суму каля паўтара мільёна рублёў. Мяркуецца, што крадзеж учыніў нідзе не працуючы жыхар той жа вёскі, які пранік у нежылы дом праз выстаўленае акно і вынес усё, што мела каштоўнасць.
— 26 красавіка ў дзяжурную часць звярнуўся жыхар в.Аранчыцы, у якога ў перыяд з сакавіка бягучага года з летняй кухні зніклі рэчы на мільён рублёў. Падазраваемы ў крадзяжы — нідзе не працуючы жыхар в.Варотнае.
— 27 красавіка ў РАУС паступіла паведамленне ад кіраўніцтва ААТ «Айчына»: з недабудаванага аб’екта гаспадаркі каля в.Кабылаўка знікла абсталяванне на суму звыш шасці мільёнаў рублёў. У крадзяжы падазраецца жыхар в.Галоўчыцы, у якога і было знойдзена ўкрадзенае.
— У той жа дзень па дапамогу да міліцыянераў звярнулася жыхарка в.Козі Брод: пацярпелая пакінула хату адчыненай, а калі вярнулася, то выявіла знікненне грошай — 3,6 мільёна рублёў — з шафы.
— 29 красавіка ахвярай злодзеяў стаў гараджанін, у якога з дому знік ноутбук і іншыя рэчы. Як было ўстаноўлена, у крадзяжы падазраецца выпадковы знаёмы, з якім пацярпелы ў дзень злачынства распіваў спіртныя напоі.
— У той жа дзень вялікай сумы грошай не далічылася жыхарка в.Лінова, калі вярнулася дадому: з кашалька зніклі звыш 400 долараў ЗША і 300 тысяч рублёў. Па факце праводзіцца праверка.
— 30 красавіка непрыемны сюрпрыз чакаў жыхарку в.Піняны, калі яна наведала належачы ёй дом-дачу ў в.Носкі: з хаты зніклі чыгунныя вырабы, запчасткі да тэлевізара на суму 800 тысяч рублёў. Асоба злодзея пакуль устанаўліваецца.
У той жа дзень супрацоўнікі міліцыі разам з прадстаўнікамі аддзела аховы і райаддзела па надзвычайных сітуацыях падчас праверкі ў хляве жыхара в.Боркі знайшлі стацыянарны самагонны апарат, паўтоны брагі і 35 літраў гатовага зелля. Уладальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
— Першага мая ахвярай злодзеяў стала жыхарка в.Кабылаўка: з гаража пацярпелай невядомы злодзей вынес інструмент на суму звыш 14 мільёнаў рублёў.
— Трэцяга мая тое ж самае здарылася і з жыхаркай в.Поланск, у якой з хлява невядомы злодзей прыхапіў дрэваапрацоўчы станок і сельгасінвентар на суму амаль чатыры мільёны рублёў.

У райаддзеле Следчага камітэта:
— Як паведаміў старшы следчы па асабліва важных справах РАСК С.У.Віцько, супрацоўнікамі аддзела на мінулым тыдні былі ўзбуджаны 14 крымінальных спраў.ревность
— У спрэчках ісціна не заўсёды знаходзіцца, асабліва калі адзін з бакоў напярэдадні «падагрэўся» спіртным. І прыкладам гэтаму можа стаць крымінальная гісторыя, якая адбылася 1 мая ў вёсцы Харава. Мясцовы жыхар, прыняўшы на грудзі, вырашыў разабрацца з аднавяскоўцам, з якім меў непрыязненыя адносіны. Ён зайшоў у дом да праціўніка і, убачыўшы, што той спіць, нанёс два удары нажом. Спячы своечасова прачнуўся і аказаў супраціўленне, што, магчыма, і захавала яму жыццё. А ў дачыненні да «госця» ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.14 і ч.1 арт.139 (спроба забойства), што пагражае яму да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *