Воскресенье, 25 октября 2020

Уникальный венок к 70-летию Великой Победы смастерили ученики СШ №1

1 250

Вянок славы, які зрабілі вучні СШ №1 імя ЧБВА, удзельнічаючы ў аднайменным рэспубліканскім конкурсе да 70-годдзя Перамогі, праслаўляе не толькі подзвіг іх прадзедаў, але і  паказвае майстэрства ўласных рук.23апр2015_0015

Ініцыятыва стварыць свайго роду ўнікальны вянок належыць настаўніцы беларускай мовы і літаратуры, кіраўніку гуртка “Масцярылка” Алёне Міхайлаўне Кот. Разам з вучнямі 5”Б” класа, у якім яна з’яўляецца класным кіраўніком, і быў створаны вянок у выглядзе ордэна Перамогі. Працавалі над гэтым усе вясновыя канікулы, робячы неабходныя дэталі ўласнымі рукамі. Такім чынам, было змайстравана каля сямісот рознакаляровых кветачак, якія размясцілі ў пэўным парадку. Разнастаілі калектыўную работу каласкі збажыны і галінкі туі, сімвалізіруючы  шчаслівае жыццё ў мірнай Беларусі.

— Наш вянок славы, — расказвае Алёна Міхайлаўна, — гэта не толькі часцінка душы кожнага вучня, які прымаў удзел у яго стварэнні, гэта — памяць  нашчадкаў аб подзвігу іх прадзедаў і ўдзячнасць за мір, у якім мы зараз жывём і так шануем.

Галіна КАЛЯДА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *