Вясна — пара не толькі прыемных пераўтварэнняў у прыродзе, але і час для рамонту дарог. Работнікі ДЭУ-25 прыступілі да ўкладкі асфальту на ўчастку дарогі Пружаны — Ружаны. Каля двух кіламетраў дарожнага палатна па трасе Р-85 — ад Манчыцкіх могілак да Байкоў і па вёсцы — неабходна аднавіць да канца мая. Рабочыя не проста заліваюць ямы, але і вядуць выраўноўванне асфальту.
Фінансаванне работ на трасе рэспубліканскага значэння ўзяло на сябе РУП «Белаўтадар».
Марына Вакульская.
Ну слава тебе господи! Давно пора уже было подлатать дорогу, а то местами одни ямы.
Рейтинг комментария:
0
0