Понедельник, 30 ноября 2020

Писатель Валерий Квилория встретился с читателями Пружанской детской библиотеки

1 279

Дзіцячая бібліятэка дае магчымасць не толькі пазнаёміцца з літаратурнымі творамі, але і рэальна пабачыцца з аўтарамі цікавых кніжак. Напрыклад, у красавіку з маленькімі чытачамі сустрэўся пісьменнік з Мінска Валерый Квілорыя.09апр2015_9169

В.Квілорыя амаль 20 гадоў супрацоўнічае з газетай «Зорька» і іншымі перыядычнымі выданнямі. Да таго ж займаецца выдавецкай справай. Піша казкі, апавяданні і аповесці для дзяцей. Безумоўна, вядомы многім юным чытачам яго аповесці, героямі якіх з’яўляюцца нястомныя фантазёры і сябры Шурка і Лерка.

Дзецям прадставілася магчымасць з першых вуснаў пачуць аб тым, як хлапчукі гулялі ў «Футбол на могілках», па якой прычыне быў «Бунт у талерцы», ці смачны «Снежны боршч» і як выглядае «Трынаццаты карась». 09апр2015_9184

Пісьменнік пазнаёміў аўдыторыю са сваімі кнігамі, адказаў на пытанні чытачоў. Юныя чытачы змаглі набыць яго кнігі і сфатаграфавацца на памяць. Бібліятэцы аўтар падарыў некалькі сваіх кніжак, якія даступныя ўсім жадаючым.

Дарэчы, па выніках 2013 года, якія падводзіла Нацыянальная бібліятэка, Валерый Квілорыя быў прызнаны самым чытаемым дзіцячым аўтарам нашай краіны. Пісьменнік з’яўляецца лаўрэатам некалькіх літаратурных конкурсаў.

Вольга Дзімітруковіч.

Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *