Четверг, 3 декабря 2020

В районных соревнованиях юных инспекторов дорожного движения победила команда Муравской СШ

1 235

Па традыцыі ў красавіку праводзяцца спаборніцтвы юных інспектараў дарожнага руху. На стадыёне СШ №5 у выпрабаваннях прынялі ўдзел 12 каманд. Ім давялося паказваць свае веды і ўменні падчас тэарэтычных экзаменаў, а таксама практычныя магчымасці на фігурным ваджэнні.17апр2015_9837

Лепш за астатніх падрыхтаваліся юныя інспектары з Муравы, якім удалося паказаць выдатнае валоданне веласіпедам на складаных віражах, а таксама правільна адказаць на многія пытанні тэарэтычнага іспыту. Медыцынская падрыхтоўка на вышэйшым узроўні аказалася ў каманды з Навасёлкаўскай школы, якая таксама падрыхтавала і самы яркі плакат. Сярод агітбрыгад на першае месца вышлі школьнікі з Харавы.17апр2015_9840

Пры падліку сумы балаў самы высокі вынік аказаўся ў вучняў Мураўскай СШ, якім было прысуджана першае месца, другое і трэцяе паміж сабой падзялілі юныя інспектары з СШ №5 і Сухопаля. Пераможцам былі ўручаны дыпломы і каштоўныя падарункі ад Дзяржаўтаінспекцыі.

Алег Сідарэнка, фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *