Вторник, 1 декабря 2020

Наследие объединяет. Пружанщину посетили послы стран Евросоюза

2 122

Высокія госці, якія першапачаткова былі ў Брэсце і абмяркоўвалі рэалізацыю новых праектаў тэхнічнай дапамогі Еўрасаюза ў нашай вобласці, знаёміліся таксама з эканамічным і турыстычным патэнцыялам рэгіёна. У гэтым плане асаблівую цікавасць выклікае Пружанскі раён, наведванню якога паслы прысвяцілі цэлы дзень. Для іх была праведзена экскурсія па Нацыянальным парку “Белавежская пушча”, у прыватнасці, яны пабывалі ва  ўрочышчы Перароў і на пешаходна-веласіпедным міжнародным пункце  пропуску “Перароў-Белавежа”, дзе ажыццявілі пераход на польскую тэрыторыю і назад.14апр2015_Гости из Италии_9658

Госці не прамінулі наведаць італьянскую выставу, якая зараз дзейнічае ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык”. Выстава прыехала ў Беларусь адразу з Мілана, і Пружаны сталі другім горадам пасля Брэста, дзе праявілі да яе асаблівую цікавасць: у фотаработах італьянскіх майстроў расказваецца аб працэсе аднаўлення помнікаў архітэктурнай сусветнай спадчыны пасля землятрусу ў Італіі ў 2012 годзе. Акцэнтуючы ўвагу наведвальнікаў музея яшчэ і на італьянскім праекце, па якім пабудаваны палацык, і на падабенстве гербаў Пружан і Мілана, дырэктар Юрый Зялевіч заўважыў, што Пружаны – самы “італьянскі” беларускі горад. Па ўсім відаць, паслу Італіі гэта спадабалася асабліва.14апр2015_Гости из Италии_9653

— Прыемна, што ў Пружанах захавалася шмат старажытнай забудовы, якая ўтрымліваецца ў добрым стане, — падзялілася сваімі ўражаннямі ад нашага райцэнтра кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі пані Майра Мора. – І, мяркуючы па палацыку, радуе, што тут таксама клапоцяцца аб архітэктурнай спадчыне. Гэта падкрэслівае наша  адзінства ў рамках Еўрасаюза.14апр2015_Гости из Италии_9677

Таксама кіраўнік Прадстаўніцтва адзначыла магчымасці развіцця на Пружаншчыне турызму, што будзе садзейнічаць пашырэнню ўдзелу арганізацый раёна і вобласці ў праектах міжнароднай дапамогі Еўрапейскага саюза.14апр2015_Гости из Италии_9678

У завяршэнне паездкі па вобласці замежныя госці наведалі палацы Сапегаў у Ружанах і Пуслоўскіх у Косаве. 14апр2015_Гости из Италии_9691

Галіна КАЛЯДА,  Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

2 комментариев

  • Чытач

    Шкада, што Стэфан Эрыксан больш не пасол Швецыі і не змог наведаць Пружаншчыну — пры ім можна было б усталяваць трывалыя сувязі раёна са Швецыяй…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *