Четверг, 3 декабря 2020

Владимир Цубер: «Учитель должен учиться всю жизнь»

2 591

Настаўнік Уладзімір Яфімавіч Цубер у асаблівым прадстаўленні не мае патрэбы. За больш чым сорак гадоў сваёй педагагічнай дзейнасці яму давялося памяняць не адну школу, займаць розныя пасады, у тым ліку і ўзначальваць навучальныя ўстановы раёна, але для мноства сваіх вучняў ён так і застаўся Настаўнікам хіміі. Нягледзячы на тое, што цяпер гэты чалавек на заслужаным адпачынку, ён па-ранейшаму займаецца са школьнікамі сваім любімым прадметам. І пагалоска пра яго як славутага рэпетытара ідзе не толькі па Пружаншчыне. На заняткі да У.Я.Цубера імкнуцца папасці вучні з іншых раёнаў і нават з абласнога цэнтра.25мар2015_7669

— Уладзімір Яфімавіч, ведаю, што група старшакласнікаў з ліку жадаючых рыхтавацца да здачы ЦТ па хіміі пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы ў Вас ужо укамплектавана на наступны год. Гэты факт сведчыць пра многае…

— Скажу як ёсць: каля дваццаці маладых людзей, якіх я рыхтую да паступлення, штогод паступаюць у медуніверсітэты, я ўжо не лічу тых, хто становіцца студэнтамі іншых вышэйшых навучальных устаноў. Дзякуючы вучням, цяпер мяне ведаюць многія выкладчыкі не толькі медыцынскіх, але і тэхналагічных ВНУ краіны. Заняткі рэпетытарствам, якім я займаюся каля пятнаццаці гадоў і атрымліваю ад гэтага сапраўднае задавальненне, даюць магчымасць не толькі поўнасцю раскрыцца, але і ўдасканаліць уласны педагагічны вопыт. Каб даваць неабходныя веды вучню, патрэбна вучыцца самому. Я, напрыклад, дагэтуль шмат чытаю навуковай літаратуры і спасцігаю нешта новае.

— Успамінаю адметны выпадак, калі некалькі гадоў таму мне давялося прысутнічаць у складзе журы раённага конкурсу клуба вясёлых і знаход-лівых. Дык вось, калі многія каманды старша-класнікаў казыралі сваімі дасягненнямі ў адукацыі, спорце, грамадскім жыцці ўвогуле, каманда СШ №4  г.Пружаны сарвала авацыі залы толькі адным напамінам пра галоўны “брэнд” школы — Цубера. Падзеліцеся сакрэтам такога поспеху?

— Каб веды былі ў вучня, яны павінны быць у настаўніка, – вось і ўвесь сакрэт. Калі настаўнік не можа рашыць задачу (а з такімі выпадкамі я таксама сустракаўся), што ён можа патрабаваць ад вучня? А каб падрыхтаваць вучня да алімпіяды ці да паступлення ў ВНУ, патрэбна з ім яшчэ пазаймацца дадаткова. Бясспрэчна, асноўную масу ведаў вучань павінен атрымаць на ўроку, аднак з адменай профільнасці сярэдняй адукацыі, у чым бачу недапрацоўку сістэмы наогул, гэта стала праблематычна. Таму вельмі радуе, што цяпер про-фільнае навучанне пачынае вяртацца ў школы. Наогул, калі б ад мяне гэта залежыла, я б абмежаваў прыём вучняў у дзясяты клас, пакінуўшы адстаючым толькі базавую адукацыю. На справе ж  атрымліваецца, што сярэднюю адукацыю ў нас атрымліваюць і тыя, хто хоча вучыцца, і тыя, хто не хоча, але мог бы, і тыя, каму наогул не дадзена… У выніку, адстаючыя не вучацца як след самі і не даюць такой магчымасці здольным вучням.

— Аднак зноў жа, многае залежыць ад настаўніка…

— Да мяне на заняткі прыходзяць дзеці з розных школ, таму адразу бачна, дзе недапрацоўвае настаўнік. Калі мне вучань гаворыць, што ў іх школе хімічныя доследы наогул не праводзяцца, а ўсё тлумачыцца толькі на словах, як тады настаўнік можа навуць і выклікаць цікаўнасць да хіміі? На жаль, цяпер прэстыж прафесіі настаўніка ўпаў неверагодна. А калі ў педагагічныя ўніверсітэты паступаюць “шэрыя” вучні, з іх атрымліваюцца такія ж педагогі. Калі настаўнік не на сваім месцы, у дзіцяці наогул адпадае жаданне вучыцца. Сапраўдны педагог павінен не толькі ведаць свой прадмет, але і ўмець зацікавіць ім вучня, прымусіць працаваць яго на ўроку. Патрэбна вучыць дзяцей вучыцца. Але для гэтага і сам настаўнік павінен вучыцца ўсё жыццё.

— А як па-Вашаму прымусіць дзіця вучыцца?

— Выклікаць яго цікаўнасць. Патрэбна вучня азадачыць і збіць з панталыку – тады атрымаецца. Трэба ўмець і пажартаваць, і анекдот дарэчы расказаць.

— Пра Вашу, Уладзімір Яфімавіч, прынцыповасць і стаўленне да дысцыпліны ведаю і сама, як былая вучаніца. Нешта змянілася за столькі гадоў?

— Адзнакі я ніколі вучням не дарыў і да мяне на ўрок ніхто не спазняўся. Так было і шмат гадоў таму, калі я толькі прыехаў на Пружаншчыну. Зрэшты, нічога не памянялася і зараз. Праводжу рэпетытарства строга па раскладу, які складаю наперад. Патрабую дысцыплінаванасці не толькі ад сваіх вучняў, але і ад сябе. Я ніколі, напрыклад, не мог дазволіць сабе згубіць нават дзве-тры хвіліны заняткаў з вучнямі. Каб не прапаў ні адзін урок, патрабаваў у свой час і ад падначаленых. Вынік, высокая паспяховасць будзе там, дзе існуе строгая арганізацыя вучэбнага працэсу. Да гэтага імкнуўся і ў якасці дырэктара, калі ўзначальваў Ліноўскую СШ і гімназію, і калі настаўнічаў, і цяпер, калі займаюся рэпэтытарствам.

— Цяпер пра вышэйшую адукацыю мараць ці не ўсе школьнікі, пры тым не заўсёды рэальна ацэньваючы свае веды… Па гэтай прычыне як рэпетытару Вам часта даводзілася адмаўляць старшакласнікам у  падрыхтоўцы да паступлення?

— Перш чым прыступіць да індывідуальных заняткаў, з усімі старшакласнікамі я праводжу своеасаблівае субяседванне, каб вызначыць узровень іх ведаў. Я магу ўзяцца вучыць нават слабога вучня. А вось калі такому вучню яшчэ і не дадзена навучыцца хіміі, адмаўляю. І некалькі такіх выпадкаў у маёй практыцы было.

— А ў чым радасць педагога Цубера?

— У добрых справах маіх вучняў. Радуе, калі яны дасягаюць пэўных вяршынь у сваім жыцці і калі даюць зразумець, што да гэтага нейкае дачыненне маю і я.

Інтэрв’ю ўзяла Галіна Каляда.

Фота Сяргея Талашкевіча.

 

3 комментариев

  • Бывший гимназист

    Мы, тогдашние ученки гимназии, были очень расстроены уходом Владимира Ефимовича с должности и с гимназии вцелом…

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

  • Людмила

    Лучший на свете преподаватель.Спасибо за привитую любовь к химии.

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *