Суббота, 5 декабря 2020

От одной спички. Как достучаться до людей?

1 803

Як расказалі ў райаддзеле па надзвычайных сітуацыях, трывожны выклік паступіў у першай палове дня 9 красавіка. Жыхарка г.Санкт-Пецярбурга прыехала на пахаванне бацькі. Жанчына вырашыла спаліць непатрэбныя рэчы на двары сядзібы. Але моцны вецер падхапіў агонь і перакінуў яго на сухую траву.09апр2015_9067

Пажар хутка набраў моц і стаў пагражаць двум суседнім дамам. Пажарныя  прыехалі хутка і амаль лакалізавалі вогненную стыхію, калі пераменлівы вецер раптам пагнаў агонь у іншы бок. Падраздзяленням прышлося пераганяць цыстэрны, за гэты кароткі тэрмін пажар  наблізіўся да пабудоў, адна з якіх адразу загарэлася.09апр2015_9089

На ліквідацыю такога маштабнага здарэння спатрэбілася некалькі гадзін і чатыры спецаўтамабілі з падраздзяленнямі МНС. Пасля тушэння адкрытага ўзгарання пажарныя працяглы час палівалі вадой тарфянік, які таксама пачаў гарэць.09апр2015_9105

У выніку агнём пашкоджана вялікая плошча ўгоддзяў, згарэў хлеў.09апр2015_915709апр2015_9130

*

Штогод у першыя цёплыя вясеннія дні паветра зацягваюць слупы дыму. Такім чынам гаспадары наводзяць парадак на сваіх сядзібах пасля зімы, спальваючы сухую расліннасць. Дзеючымі правіламі гэта не забараняецца, калі ўсё робіцца з розумам. Напрыклад, у адпаведнасці з патрабаваннямі правілаў пажарнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі баз адпачынку, дачнага кааператыва, садоўніцкага таварыства, прысядзібнай тэрыторыі жылога дома дазваляецца кантралюемае развядзенне кастроў і г.д.

— Пры гэтым ключавое слова «кантралюемае», інакш кажучы, агнём трэба карыстацца з розумам,— падкрэслівае начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях А.Ганчароў.— У кожным выпадку, калі агонь выходзіў з-пад кантролю і наносіў значны ўрон, выяўлены выпадкі грубых парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі.

— Андрэй Аляксандравіч, людзі здаўна палілі сухую траву, але ніколі не было такіх праблем, якія ўзніклі ў сёлетнім сакавіку

— Сапраўды, такога месяца пажараў я і не памятаю. Па стану на канец сакавіка падраз-дзяленні РАНС выязджалі 54 разы на ўзгаранні травы і кустоўя. Горш таго, адбыліся пажары ў вёсках Аляксандраўка, Крыніца і Обеч.

Рэкордная колькасць вогненных здарэнняў на працягу мінулага месяца зарэгістравана ў Ружанскім пассавеце (11 фактаў), Пружанскім (9) і  Зеляневіцкім (8) сельсаветах. Калі аналізаваць усе гэтыя выпадкі, то яны практычна падобныя адзін на адзін. Віноўнікамі большасці здарэнняў становяцца так званыя дачнікі: гарадскія жыхары, якія прыязджаюць у вёску да бацькоўскай хаты і пачынаюць займацца добраўпарадкаваннем. За сезон, як правіла, вырастае пустазелле вышэй плоту, бо ніхто яго на працягу года не косіць. А навошта, калі вясной сухую расліннасць можна спаліць? І забываюць, што пры гэтым трэба мець побач вядро з пяском ці вадой, рыдлёўку, каб закідаць агонь зямлёй. Дык не, нават выбіраюць для запальвання кастроў такія дні, калі дзьме моцны вецер.

Таму адназначна гавару, што да трагічных наступстваў прыводзіць бестурботнасць, нядбайнасць і бескультур’е некаторых нашых грамадзян. Мала хто з іх задумваецца аб тым, што кінутая запалка або акурак, пакінутае без нагляду вогнішча з падпаленым смеццем або спецыяльна падпалены ўчастак травы ствараюць пагрозу здароўю і жыццю людзей, знішчаюць матэрыяльныя каштоўнасці, наносяць незаменную шкоду прыродзе.

Таксама, на маю думку, з вялікай асцярожнасцю выпальваннем смецця трэба займацца старым: як правіла, у многіх выпадках яны — не толькі віноўнікі пажараў, але і іх ахвяры. Відавочна, што людзі сталага ўзросту па стану здароўя ўжо не ў сілах адолець вогненную стыхію.

— Якія меры ўздзеяння прымаюцца, каму не хапіла для разумення слоў і спатрэбіліся штрафныя санкцыі?

— Для кантролю сітуацыі работнікі раённага аддзела перайшлі на ўзмоцнены рэжым дзяжурстваў, праводзяцца інспектарскія праверкі і рэйды: за сакавік арганізаваны 19 праверак, падчас якіх праінструктаваны 582 жыхары раёна. Нямала, разам з тым, і прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці. У адпаведнасці з арт.15.57 КаАП Рэспублікі Беларусь выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, а таксама іржышча і пожні на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі палаў на зямельных участках пагражае штрафам у памеры ад 10 да 40 базавых велічынь. Такія штрафы атрымалі за сакавік восем грама-дзян на агульную суму 14,4 млн. рублёў, гэта значыць, кожны атрымаў мінімальную суму штрафу прыкладна па 10 базавых велічынь.

За незахаванне патрабаванняў пры развядзенні кастроў на тэрыторыі прысядзібных участкаў прадугледжаная ад-міністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з арт.23.56 КаАП Рэспублікі Беларусь у выгля-дзе папярэджання або штрафу да 30 базавых велічынь. Па гэтым артыкуле пакараны 26 грамадзян на агульную суму 4,6 млн. рублёў.

Хачу звярнуцца да жыхароў раёна і нагадаць, што выпальванне сухой расліннасці — адна з галоўных праблем вяснова-летняга пажаранебяспечнага перыяду не толькі для служб выратавання, але і для людзей, бо аднавіць знішчаныя пабудовы складана, а чалавечае жыццё — увогуле немагчыма. Таму адзінае, што можа знізіць колькасць такіх узгаранняў і шкоду ад іх — гэта разуменне і свядомасць грамадзян. Паважаныя жыхары раёна! Выконвайце наступныя правілы:

— ніколі не падпальвайце сухую траву на палях або палянах у лесе;

— рэгулярна чысціце ад сухой травы, лісця і смецця прысядзібныя ўчасткі;

— не разводзьце кастры побач з пабудовамі;

— ніколі не кідайце непатушаныя запалкі або цыгарэты;

— патлумачце дзецям, вашым сябрам і знаёмым, што іх неасцярожнасць можа стаць прычынай пажараў.

Выявіўшы пажар, прыміце неадкладныя меры па яго тушэнні падручнымі сродкамі. Пры немагчымасці патушыць пажар самастойна — тэрмінова паведаміце аб ім у МНС па тэлефоне 101 альбо 112.

Гутарыў Алег Сідарэнка.

Фота Сяргея Талашкевіча.

 

Один комментарий

  • Жаль людей, чьи дома погорели(( Каждый год, одно и тоже происходит(

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *