Вторник, 1 декабря 2020

Путешествие в Сказкоград, или Как детская библиотека учит любить книги

1 744

Прывітанне, Казкаград!

Вясёлае мерапрыемства з такой назвай адбылося ў дзіцячай бібліятэцы.

Дзе жывуць добрыя дзіцячыя казкі? У любімых мульціках, у захапляльных кінастужках, на аўдыёдысках… Але больш за ўсё іх – у звычайных кніжках. Ці не, нельга кнігі з казкамі назваць звычайнымі: паглядзіце, якія цудоўныя героі  пасяліліся пад вокладкай кожнай, якія неверагодныя падзеі з імі адбываюцца. Адны толькі малюнкі чаго вартыя! Глянеш на іх – і проста карціць перагарнуць першую старонку і чытаць, чытаць…библ5

На жаль, папяровыя кніжкі цяпер часцяком пачынаюць сумаваць у чаканні маленькіх чытачоў. Зразумела, ім трэба паспаборнічаць з тэлевізарамі, ноўтбукамі, планшэтамі і смартфонамі. Ды толькі так бывае прыемна выйграваць у гэтым спаборніцтве!библ1

У дні веснавых школьных канікулаў у дзіцячай бібліятэцы традыцыйна ладзіўся “Кніжкін Тыдзень”. У рамках яго юныя чытачы здзейснілі захапляльнае падарожжа ў Казкаград. Каб трапіць туды, давялося праявіць нямала кемлівасці, успомніць прачытаныя раней кніжкі і іх герояў. Вы думаеце, некага гэта спалохала? Зусім не, не перашкодзіла нават тое, што на ўваходзе ў залу давялося разгадваць загадкі Бабы Ягі. Старая аказалася  зусім не страшнай, а вельмі добрай, і за кожны правільны адказ частавала цукеркамі.библ2

Больш складаныя выпрабаванні чакалі чацвёртакласнікаў гімназіі, якія аб‘ядналіся ў каманды “Казачныя знайкі” і “Чорны кот”. Яны змагаліся за перамогу ў літаратурных конкурсах. Дзякуючы ўласным ведам і дружнай падтрымцы балельшчыкаў, нават нягледзячы на хітрыкі Бабулі Шапакляк, яны адолелі ўсе перашкоды: перабраліся праз балота Кікімары, Медную гару, Чароўны лес… У выніку перамагло, як заўсёды, сяброўства, бо да фінішу каманды прыйшлі літаральна «галава ў галаву» — з розніцай ў нейкія паўбала.библ3

А ў Казкаградзе ўсіх вітала  Каралева Кніга. Яна і  падвяла традыцыйныя вынікі чытацкіх конкурсаў. Сёлета ў дзіцячай бібліятэцы вызначыліся тры абсалютныя лідэры па чытанні: другаклас-ніца Соф‘я Дудко, трэцякласніца Насця Карповіч (абедзве з гімназіі) і Марыя Шамшорык з сёмага класа СШ №3.  Былі адзначаны і самыя актыўныя чытачы, і пераможцы конкурсу творчых работ “Любімы казачны герой”.библ8

Але не ў адзнаках і сціплых падарунках была справа (хаця кожнаму было прыемна за свой правільны адказ атрымаць цукерку з рук амаль сапраўднага Пірата). Самае галоўнае — усім было весела і цікава. А самае-самае галоўнае — чароўныя вароты ў Казкаград засталіся адчыненымі. Казачныя героі разам з бібліятэкарамі дзіцячай бібліятэкі чакаюць новых гасцей, новых чытачоў!библ7

Ірына Сядова, фота аўтара.

Один комментарий

  • Правильное занятие! Очень хорошие педагоги, уважением и паклон таким!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *