Вторник, 1 декабря 2020

В пружанском аквапарке можно не только плавать. О новых услугах в интервью с директором

2 155

Часта даводзіцца чуць скаргі, маўляў, у малым горадзе няма дзе бавіць вольны час. А як жа більярд, настольны тэніс, басейн, каток, аквапарк, трэнажорная зала, аэрахакей, настольны футбол? І гэта далека не поўны пералік паслуг, якія прадастаўляе ДЮСШ №2.19фев2015_4770

Сёння тут робіцца ўсё, каб зацікавіць наведвальнікаў. Напрыклад, у дадатак да ўжо звыклых паслуг набыты настольны футбол і аэрахакей. Больш зручнай стала ігра на більярдзе:  9-футавы і 12-футавы сталы ўжо не перашкаджаюць адзін аднаму.

13мар2015_6241

Значна абноўлена абсталяванне трэнажорнай залы. Працуюць два кафетэрыі: той, што ў Водным палацы, больш разлічаны на дзяцей, а той, што ў Лядовым, плануецца зрабіць маладзёжным, з кактэйлямі, піцай, дэсертамі.19фев2015_4785

Таксама для зручнасці  зняты бар’еры і зроблена адна агульная зона ў басейне і аквапарку, што асабліва ацанілі прадстаўнікі арганізацый, якія карыстаюцца абанементам. Флагман тут, дарэчы, —  “Юнімілк Пружаны”. Менавіта супрацоўнікі гэтага прадпрыемства склалі першую групу, якая займаецца ў трэнажорнай зале па сваім раскла-дзе. Сэнс у тым, што інструктар выпрацоўвае персанальную, максімальна карысную праграму для кожнага чалавека, сочыць за яго дасягненнямі.13мар2015_6208

Такую паслугу  можа заказаць  любы жадаючы. Складанне індывідуальнай праграмы каштуе каля 70 тысяч рублёў. Спецыяліст, зыходзячы з фізіялагічных дадзеных кліента, распрацоўвае праграму заняткаў, прагназуе вынікі і сочыць за іх дасягненнем. Калі вы, напрыклад,  мяркуеце пазбавіцца ад лішняй вагі, можна зрабіць гэта без шкоды для здароўя і доўга ўтрымліваць дасягнуты вынік.19фев2015_4798

Быць здаровым і прыгожым дапаможа таксама аквааэробіка. Заняткі праходзяць пад музыку. Практыкаванні ў вадзе спрыяюць падтрыманню тонусу мышцаў, агульнаму ўмацаванню арганізма.

Для падтрымання здароўя можна паляжаць у джакузі з халоднай ці гарачай марской вадой, расслабіцца ў масажным крэсле.13мар2015_6246 1

Нікому лішнім не будзе і звычайнае плаванне. Мяркуецца, што  ў дадатак да дзіцячых тут будуць створаны і групы  для дарослых, а пакуль «неарганізаваным» плыўцам можна паплаваць самастойна.13мар2015_6255 1

Пры ДЮСШ №2 шмат робіцца і для развіцця турызму.

—З некаторымі школамі раёна ўжо добра адпрацаваны наступны спосаб узаемадзеяння: прадстаўнік школы заказвае паездку ў любы куток Беларусі, спецыялісты разлічваюць кошт, дамаўляюцца з музеямі і экскурсіямі. Настаўніку застаецца толькі пасадзіць дзяцей у аўтобус. Гэтак жа мы працуем і з арганізацыямі, —расказвае дырэктар установы А.А.Ваткевіч.

—Для гасцей раёна рыхтуем сюрпрыз. Нядаўна мы ўзялі на баланс базавую школу ў Крыніцы, плануем адкрыць там малабюджэтную гасцініцу. Мясціны гэтыя вельмі маляўнічыя, побач пушча. Думаю, турысты будуць з задавальненнем там спыняцца, у тым ліку падчас фестывалю “Крыніца – грыбоў сталіца”. На сёння амаль увесь лёд на лета ўжо выкуплены, магчыма, і хакеісты будуць з Крыніцы ездзіць на трэніроўкі, — кажа Анатоль Анатольевіч.13мар2015_6212

Паслугі для насельніцтва, асабліва тыя, што спрыяюць умацаванню здароўя, безумоўна, вельмі важныя. Тым не менш, галоўны ўпор робіцца на падрыхтоўку будучых спартсменаў.

Тут  прыкладаюць усе намаганні, каб утрымаць той высокі ўзровень падрыхтоўкі фігурыстаў, які ўжо зададзены. Добра выглядае і хакейная каманда хлопчыкаў 2000 года нараджэння, якую трэніруе Павел Клімянкоў. Мяркуецца падцягнуць узровень плавання, але і тут ужо ёсць выдатныя поспехі, нават прызы міжнародных спаборніцтваў, а выхаванка Аляксандра Шаманава Святлана Легкашкур выканала нарматыў кандыдата ў майстры спорту.

Кацярына Пашкевіч, Сяргей Талашкевіч (фота).

 

Один комментарий

  • Нужно больше информации, рекламы делать. Про Минский авквапарк знают все….. а про Пружанский, только местные(

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *