Вторник, 1 декабря 2020

Во время награждения победителей районного соревнования стало известно, что область готова оказать финансовую поддержку для завершения строительства гостиницы

1 839

У райвыканкаме ўзнагародзілі лепшыя калектывы раёна. Пераможцаў раённага спаборніцтва сярод працоўных калектываў за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў назвалі ў дзвюх катэгорыях — сярод сельскагаспадарчых арганізацый і прамысловых прадпрыемстваў.

31мар2015_8213

 

З улікам атрыманых за мінулы год вынікаў, а таксама прапаноў і заўваг шэрагу

 службаў, пераходныя сцягі атрымалі кіраўнікі ААТ «Мурава» і ААТ «Пружанскі льнозавод». Другое месца ў сваіх катэгорыях за сабой замацавалі ААТ «Агра-Калядзічы» і СТАА «ЮНІМІЛК Пружаны». У ліку пераможцаў аказаліся таксама ААТ «Жураўлінае» і ААТ «Пружанскі малочны камбінат». Лепшыя прадпрыемствы сельскагаспадарчай і прамысловай галіны, акрамя дыпломаў, атрымалі грашовыя прэміі.

Старшыня райвыканкама М.М.Серкоў павіншаваў пераможцаў раённага спаборніцтва і выказаў меркаванне, што на Пружаншчыне нямала дастойных арганізацый: дзякуючы агульным намаганням сёння раён з’яўляецца лідарам па многіх пазіцыях. Але марку трэба трымаць не толькі па вытворчых і сельскагаспадарчых паказчыках, але і ў навядзенні парадку на зямлі.

Дарэчы, што тычыцца гарадскога добраўпарадкавання і развіцця райцэнтра ўвогуле, то прыемнай стала атрыманая ў гэты дзень навіна аб гатоўнасці вобласці аказаць фінансавую дапамогу ў завяршэнні будаўніцтва гасцініцы па вуліцы Заводскай.

На здымку: кіраўнікі і прадстаўнікі калектываў ААТ «Мурава» і ААТ «Пружанскі льнозавод».

Марына ВАКУЛЬСКАЯ,   Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Один комментарий

  • Евгений

    Только кому она нужна, эта гостиница? Кто в ней будет жить?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *