Суббота, 5 декабря 2020

Юбилейную медаль «70 лет Победы в Великой Отечественной войне» получил участник Сталинградской битвы Николай Глебов

1 732

Нягледзячы на паважаны ўзрост і праблемы са здароўем, Мікалай Іванавіч Глебаў у бадзёрым настроі: гасцей, якія прыехалі ўручыць яму юбілейны медаль «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» ён сустрэў з салдацкай выпраўкай і ў поўным ваенным абмундзіраванні. А інакш, лічыць ветэран, яму і нельга.18мар2015_6771

У ліку тых, хто прыехаў павіншаваць Мікалая Іванавіча Глебава з надыходзячым святам і атрыманнем медаля, былі ваенны камісар раёна І.М.Рапейка, старшыня Ліноўскага сельвыканкама Т.М.Мардань, былыя калегі з Пружанскага ПМС, а таксама ўдзельнікі вакальнага гурта Аранчыцкага Дома фальклору «Спатканне» (на здымку).

Варта адзначыць, што на сённяшні дзень М.І.Глебаў — адзін з нямногіх савецкіх воінаў, якія ўдзельнічалі ў Сталінградскай бітве. Мікалай Іванавіч можа расказаць пра свой баявы шлях і яго найбольш адметныя эпізоды, якія характарызуюць ветэрана як адважнага абаронца Айчыны.

А падчас вайны такіх момантаў было нямала. Акрамя ўдзелу ў Сталінградскай бітве, у паслужным спісе М.І.Глебава жорсткія баі напачатку вайны ў складзе 129 танкавага палка, у якіх ён атрымаў раненне, вызваленне Карпатаў. Між іншым, за адзін з баёў у Карпатах ён, гвардыі лейтэнант, камандзір узвода супрацьтанкавага палка быў удастоены ўрадавай узнагароды — ордэна Чырвонай Зоркі.

— Падчас наступлення ў горна-лясістай мясцовасці нашым баявым парадкам была выяўлена не адна варожая агнявая кропка, — расказвае Мікалай Іванавіч пра свой подзвіг. — Дзякуючы своечасоваму прыцэльнаму агню па праціўніку, пяхота магла рухацца наперад. У тым баі былі знішчаны тры нямецкія кулямётныя кропкі.18мар2015_6953

Сёння ветэран часта аналізуе прычыны поспехаў і паражэнняў Чырвонай Арміі ў той вайне. Бясспрэчным, напрыклад, лічыць, што савецкая артылерыя была сапраўдным «богам вайны», як яе тады называлі, і канстатуе як факт, што кожны кавалачак  неабсяжнай Радзімы паліты крывёй і потам савецкага салдата.

— Памятаю, як усе салютавалі і стралялі ўверх, калі было аб’яўлена аб заканчэнні вайны. І не забываю пра тых, хто маладым лёг у зямлю…

Марына ВАКУЛЬСКАЯ,   Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

На здымку: М.І.Глебаў з кіраўніком вакальнага гурта Аранчыцкага Дома фальклору «Спатканне» Я.В.Васілюк.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *