Пятница, 21 сентября 2018

Пружанские борцы и таэквандисты хорошо выступили на республиканских турнирах

1 120

У Мінску прайшоў рэспубліканскі турнір па грэка-рымскай барацьбе.

Пружанцы Віталь Навасёлаў і Уладзімір Нам, якія правялі некалькі паядынкаў, занялі на ім адпаведна другое і трэцяе месцы. Іх трэнер Антон Кемаў няблага ацэньвае такі вынік, тым больш, што займаецца з хлопцамі грэка-рымскай барацьбой толькі з пачатку гэтага навучальнага года.

Нагадаем, што заняткі ў аддзяленні грэка-рымскай барацьбы праходзяць у зале Воднага палаца бясплатна.

Галіна Каляда.

*

У Гродне прайшоў рэспубліканскі турнір па таэквандо «Юныя таленты». Брэсцкая вобласць заняла на ім другое агульнакаманднае месца, саступіўшы толькі гаспадарам турніру.24мар2015_7647

Пружаншчыну прадстаўлялі сем выхаванцаў трэнера Віталя Мадзяліцы, чацвёра з іх заваявалі прызавыя месцы. Так, першае места заняў Мікіта Кунда, Паліна Бойдзіч і Валерыя Гузава сталі другімі, Уладзіслаў Покала — трэцім.

Кацярына Пашкевіч, фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *