Четверг, 20 сентября 2018

В Пружанском районе среди аистов замечен марабу

2 847

Жаўрукоў і жураўлёў — прадвеснікаў вясны — асабліва назіральныя заўважылі ў небе яшчэ ў пачатку сакавіка. Не прымусілі доўга сябе чакаць і буслы. Арнітолагі ў прынцыпе і не здзіўлены: кліматычная вясна сёлета наступіла вельмі рана. Куды больш дзіўным аказаўся фотафакт, падлоўлены нашым карэспандэнтам: сярод буслоў, якія хадзілі па ўзараным полі, была заўважана… паўднёвая госця — птушка марабу.

Не паверыўшыя сваім вушам спецыялісты, але перакананыя фотаздымкам, тлумачаць такі небывалы выпадак толькі адным: афрыканскі марабу, птушка з роду бусловых, прыляцеў у Беларусь следам за сваім суродзічам, паколькі ў апошнія гады зімы (асабліва сёлетняя) сталі надзвычай мяккімі і цёплымі. Верагодней за ўсё, гэта і збіла з толку пярнатага госця.animals_527

Птушкі-прадвесніцы вясны нагадваюць, што блізіцца першае красавіка — не толькі Міжнародны дзень птушак, але і Дзень смеху, які адзначаецца ў многіх краінах свету. У гэты дзень прынята разыгрываць родных, жартаваць над сябрамі. Адкуль менавіта пайшло гэтае свята, таямніца, якая дагэтуль застаецца тэмай для спрэчак. Адна з гісторый расказвае, што свята стала шырока вядомым і папулярным у 18 стагоддзі ў англічан, шатландцаў і французаў, якія распаўсюджвалі яго ў сваіх амерыканскіх калоніях. У Дзень смеху прынята было жартаваць адзін над адным, а таксама даваць бессэнсоўныя даручэнні.

Самыя вядомыя першакрасавіцкія розыгрышы ўвайшлі ў спіс лепшых жартаў усіх часоў, напрыклад, — аб падзенні Пізанскай вежы, пераходзе на дзесяцічную сістэму вымярэння часу, акругленні чысла Пі з 3,14 да 3,0 і інш. Калі нам удалося вас разыграць і вы паверылі, што на беларускіх палетках сапраўды была заўважана паўднёвая птушка марабу, проста ўсміхніцеся: з Днём смеху, паважаныя чытачы!

2 комментариев

  • Read_RB

    Хороший розыгрыш! Кто конкретно из корреспондентов придумал?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Andrewamg

    Корреспондент у Вас спина белая

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *