Пружанскія фігурысткі выдатна выступілі на міжнародных спаборніцтвах Mini Europe, якія праходзілі ў Варшаве.
У катэгорыі Advanced Novice лепшай стала Таццяна Мігіц, другое месца ў Марыі Салдакаевай. У катэгорыі Gold першае месца таксама заваявала пружанка Анастасія Белавус. У катэгорыі Bronze два першыя месцы зноў за нашымі спартсменкамі: першай стала Ульяна Хадаровіч, другой — Вікторыя Дыцэвіч. Усе дзяўчынкі займаюцца пад кіраўніцтвам Вольгі Уважанай.
Кацярына Пашкевіч, Сяргей Талашкевіч (фота).