Четверг, 18 января 2018

3:1 в пользу «Пружанских китов». В Ледовом дворце прошел первый финальный матч серии плей-офф

777

У мінулую нядзелю ў Лядовым палацы прайшоў і першы фінальны матч серыі плей-оф каманд Заходняй аматарскай хакейнай лігі. «Пружанскія кіты» прымалі «Рысяў» з горада Івацэвічы.22мар2015_7251

Гульня выклікала павышаную цікавасць у пружанскіх балельшчыкаў, якія шчыльна запоўнілі трыбуны. Прыехалі на матч і аматары хакея з Івацэвічаў.

Першы перыяд прайшоў практычна ў роўнай барацьбе, што і знайшло сваё адлюстраванне на табло — 1:1. Госці адкрылі лік на 7-й мінуце. Але ўжо літаральна праз хвіліну пасля гэтага Мікіта Кульба аднавіў раўнавагу.22мар2015_7262

У другім гульнявым адрэзку каманды часта гулялі ў няпоўным складзе. Пача-ліся масавыя выдаленні. Але, на жаль, нашы хакеісты не здолелі скарыстацца гэтым момантам і пакараць саперніка за грубасць. Шайба не ішла ў вароты «Рысяў», хоць наша каманда мела на пляцоўцы на двух хакеістаў больш на працягу дзвюх мінут.

За мінуту да канца перыяда выдатна згуляў наш абаронца Аляксандр Касынюк, магутны кідок якога амаль што ад сіняй лініі дасягнуў мэты. Літаральна за пяць секунд да сірэны ў вароты пружанцаў прызначаецца буліт, але Павел Вакула выручыў каманду.22мар2015_7287

На пачатку трэцяга перыяда зноў вызначыўся Аляксандр Касынюк, які прыкладна з такой жа адлегласці, як і ў першым выпадку, паразіў вароты саперніка. Праўда, потым ён быў выдалены да канца сустрэчы за бойку разам з хакеістам гасцей. А гульня з частымі прыпынкамі і выдаленнямі набліжалася да завяршэння. Фінальная сірэна зафіксавала перамогу «Пружанскіх кітоў» — 3:1.

Другі матч серыі будзе згуляны ў Івацэвічах у бліжэйшыя выхадныя.

Мікола Архуцік, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *