Четверг, 20 сентября 2018

Йоге все возрасты покорны. Самой старшей ученице Виктора Павлова — 87!

1 366

Жаданне быць прыгожай уласціва сапраўднай жанчыне ў любым узросце. Ва ўсе часы, пры любых эталонах асабліва цэніцца правільная пастава, падцягнутая фігура і ўсмешка. Усім гэтым могуць пахваліцца ўдзельніцы клуба “Ветэран”, якія займаюцца фізкультурай пад кіраўніцтвам Віктара Паўлава.10мар2015_5913

Ужо каля 10 гадоў група жанчын (а самай старэйшай з іх 87!)  раз у тыдзень збіраецца ў зале ДЮСШ №1 і дзве гадзіны займаецца фізкультурай.  Жанчыны ў адзін голас сцвярджаюць, што методыка Віктара Юр’евіча захапляе з першага занятку, і чым старэйшымі яны становяцца, тым маладзей сябе адчуваюць. Яны наперабой расказваюць, колькі ў іх цяпер энергіі, як пасля заняткаў палепшылася самаадчуванне і змяніўся настрой.

Сакрэт такіх перамен не толькі ў фізічных практыкаваннях. Віктар Паўлаў займаецца з групай ёгай, з методыкай якой ён пазнаёміўся на Далёкім Усходзе.10мар2015_5924

— Галоўная мэта маіх заняткаў – сфарміраваць у людзей правільны светапогляд, адносіны да сваіх думак і да свайго цела. Наогул ёга — гэта аб’яднанне  думкі, дыхання і руху. Спачатку на занятках мы вучыліся правільна дыхаць. Дыхальная гімнастыка прымашае цела працаваць пра-вільна і паступова пазбаўляе ад захворванняў. Адразу ж я прашу жанчын скласці спіс сваіх хвароб, а праз месяц выкрэсліць тыя, што перасталі турбаваць. Многім атрымалася за некалькі месяцаў заняткаў выкрэсліць усе.

Не перарывалі свае практыкаванні жанчыны і тады, калі іх трэнер пакідаў Пружаны. Доказам таго, што ёга дапамагае, можа быць прыклад любой з удзельніц групы. Іх актыўнасць распаўсюджваецца не толькі на спартыўную залу. Клуб “Ветэран” пастаянна арганізоўвае розныя сустрэчы, падарожнічае, дапамагае іншым.

Ёга даступна людзям   усіх узростаў. Віктар Юр’евіч праводзіць заняткі і з дзецьмі ад 8 гадоў па аўторках і чацвяргах у 19.00 у СШ №5. Для дарослых заняткі ідуць па панядзелках і серадах там жа, а пенсіённая група займаецца з 11 гадзін раніцы па аўторках. Папярэднія кансультацыі можна атрымаць па нумары   8-029-741-12-53.

Кацярына Пашкевіч,   Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *