Пятница, 21 сентября 2018

Сев набирает разгон. Наш репортаж из ОАО «Агро-Колядичи»

1 272

ААТ «Агра-Калядзічы» — гаспадарка, якая заўсёды славілася добрымі ўраджаямі асноўных сельгаскультур. Так, летась тут было сабрана 11,6 тысячы тон збожжавых і зернебабовых пры ўраджайнасці 57 цэнтнераў з гектара.

— Сёлета плануем атрымаць ураджай не меншы, чым у мінулым годзе, — гаворыць галоўны аграном таварыства Л.У.Чарняк. — Восенню пасеялі на зерне 1280 гектараў азімых збожжавых, а таксама 180 гектараў азімага рапсу.16мар2015_6551

Па словах галоўнага спецыяліста, азімыя збожжавыя і рапс перазімавалі няблага, амаль без страт. Праведзена іх падкормка азотнымі ўгнаеннямі. Унесены калійныя тукі і на сенакосна-пашавых угоддзях. Цяпер у гаспадарцы ў разгары сяўба ранніх каласавых культур.

— На першым этапе пасяўной павінны размясціць яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры на плошчы 710 гектараў, — зазначае Леанід Уладзіміравіч. — Традыцыйна пачалі з аўса, які пасеялі на плошчы 50 гектараў.

У параўнанні з мінулым годам у гаспадарцы на 45 гектараў павялічваюцца пасевы зернебабовых культур. Звязана гэта ў першую чаргу з вырашэннем пытання забеспячэння жывёлы бялковымі кампанентамі.16мар2015_6558

У ААТ «Агра-Калядзічы» да пасяўной рыхтаваліся загадзя. Гэта — адзіная гаспадарка ў раёне, якая забяспечана мінеральнымі ўгнаеннямі пад поўную патрэбнасць. Дастаткова назапашана і арганічных угнаенняў. Частка іх была ўнесена ў глебу яшчэ ў асенні перыяд. Створаны запасы гаруча-змазачных матэрыялаў.

У гэтыя дні на палетках кіпіць напружаная праца: неабходна паспяшацца, паколькі запасы вільгаці ў глебе не надта вялікія.

Галоўнымі дзеючымі асобамі на пасяўной з’яўляюцца людзі. Напярэдадні з усімі яе ўдзельнікамі быў праведзены сход, дзе былі агучаны задачы і даведзены расцэнкі за выкананыя работы. Усе тыя, хто ў гэтыя гарачыя дні працуе на будучы ўраджай, забяспечаны гарачым харчаваннем. Абеды дастаўляюцца прама ў поле.16мар2015_6563

На пасяўной у таварыстве задзейнічаны два трактары з пасяўнымі агрэгатамі. Працуюць на іх механізатары М.В.Траццяк і І.М.Тужык. Штодзень яны засяваюць раннімі каласавымі каля 70 гектараў плошчаў. Работы перавалілі ўжо за экватар.

Мікола АРХУЦІК.

На здымку: не першы год працуе на сяўбе механізатар М.В.Траццяк; вадзіцель В.Ф.Кавалеўскі; галоўны аграном Л.У. Чарняк.

Фота аўтара.     

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *