Суббота, 20 января 2018

Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи Пружанского РИК получил диплом І степени областного соревнования

1 883

У абласным спаборніцтве дыплом І ступені “За лепшую арганізацыю працы культурна-асветніцкіх устаноў” атрымаў аддзел ідэалагічнай работы, культуры  і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама. Такая ўзнагарода дастаецца пружанцам не ўпершыню. Начальнік аддзела К.І. Панімаш сцвярджае, што за высокай узнагародай стаіць талент і працавітасць кожнага члена калектыву.23фев2015_5157

— Канстанцін Іванавіч, перамога складаецца з многіх паказчыкаў. Чым перш за ўсё вылучыўся наш раён?

— У нас адзін з самых высокіх паказчыкаў наведвальнасці музеяў у вобласці. Ружанскі палацавы комплекс і Пружанскі палацык саступаюць толькі Брэсцкаму абласному краязнаўчаму музею. Добра ў нашых музеях наладжаны і продаж сувенірнай прадукцыі.

У вобласці заўважылі, што больш нідзе няма такой колькасці цікавых клубных мерапрыемстваў, нашы работнікі пастаянна вынахо-дзяць новыя формы работы.

На добрым рахунку і нашы бібліятэкі, асабліва дзіцячая. Яе супрацоўнікі не проста выдаюць кнігі, яны так многа займаюцца з дзецьмі, што, магчыма, не кожны з бацькоў удзяляе столькі часу. Акрамя звычайных бібліятэк, каля 600 жыхароў раёна абслугоўвае наша бібліятэка на колах.

Лідзіруем мы ў вобласці і па аказанні платных паслуг. З кожным годам расце напаўняльнасць школ мастацтваў. Менавіта пружанскія народныя калектывы  вы-дзяляюцца высокім прафесіяналізмам і часцей за іншых бяруць удзел у розных конкурсах.

— Канстанцін Іванавіч, напэўна, не так проста трымаць планку на такой вышыні?

— Зразумела, што і далей будзем рабіць усё, што ў нашых сілах. На жаль, бюджэт на бягучы год адзін з самых маленькіх. На ўсе мерапрыемствы, якія будуць праходзіць у раёне, нам выдзелена 165 мільёнаў рублёў. Для прыкладу, летась толькі на правядзенне свята “Ружанская брама” было выдаткавана 500 мільёнаў. А сёлетняя “Брама” ўжо была пад пытаннем, але мы вырашылі не адмаўляцца ад правядзення гэтага брэндавага свята. Магчыма, зробім платны ўваход. Плануем правесці ўсе знакавыя святы. Нават дабавіць два новыя. Дазвольце пакуль не раскрываць усе карты, няхай гэтыя мерапрыемствы будуць сюрпрызам.

— І як будзеце выконваць новы план па платных паслугах?

— Так, план павялічаны на 30%. Я перакананы, што на культуры эканоміку не пабудуешь, і мы ніколі не ставім на першае месца заробкі. Але ж практыка сведчыць, што ўмеем працаваць і ў гэтым накірунку. У мінулым годзе мы зарабілі прыкладна столькі ж, колькі і калегі з Кобрына.

— А як адгукаецца моладзь на праводзімыя вамі мерапрыемствы?

— З кожным годам працаваць з моладдзю ўсё цяжэй, у яе ўсё больш і больш іншых інтарэсаў. Тым не менш, нам ёсць на каго абаперціся. У нас самы высокі паказчык па гуртковай дзейнасці. А ў гуртках пераважна займаецца моладзь.  Ёсць у нас пытанні па дыскатэках. Паколькі непаўналетнія не могуць знаходзіцца ў грамадскіх месцах без суправаджэння дарослых пасля 22.00 гадзін, мы страцілі значную частку нашых адпачываючых. Магчыма, будзем паднімаць гэтае пытанне на вышэйшым узроўні. Да гэтага часу ўлетку ў вёсцы многія яшчэ працуюць! Што тычыцца гарадской дыскатэкі, то зараз распрацоўваецца новая канцэпцыя. Спадзяюся, што летам сітуацыя кардынальна зменіцца.

— Канстанцін Іванавіч, акрамя калектыўнай узнагароды, былі адзначаны і асобныя работнікі?

— Так, высока была адзначана дзейнасць дырэктара Мураўскага Дома культуры Ірыны Іванаўны Кузьміч і галоўнага бухгалтар аддзела Люцыны Зігмундаўны Хільковіч. Але, паўтаруся, гэты дыплом у нас дзякуючы працы кожнага работніка, за што ўсім вялікае дзякуй.

Гутарыла Кацярына Пашкевіч.

Фота Сяргея Талашкевіча.

На здымку: начальнік аддзела К.І.Панімаш і галоўны бухгалтар Л.З.Хільковіч.

Один комментарий

  • Andrewamg

    Несколько слов о посещаемости музея.Давайте отнимем тех кто посещает музей во время свадебной съемки и в итоге получим полтора человека.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *