Вторник, 23 января 2018

Главный инженер «Коммунальника»: «Мы создаем комфорт»

1 534

Сёння КУВП «Камунальнік» уяўляе сабой не проста арганізацыю па аказанні жыллёва-камунальных паслуг, а шматгаліновае прадпрыемства, калектыў якога налічвае амаль 900 чалавек. Гаворачы пра работу «Камунальніка», варта назваць некаторыя лічбы і факты.

Асноўныя віды дзейнасці: паслугі цепла- і водазабеспячэння, рамонт аб’ектаў жылфонду, вываз смецця і г.д.,— засталіся нязменнымі, але прыбавілася новых — аказанне дадатковых платных паслуг насельніцтву і юрыдычным асобам. 16мар2015_6383

У апошнія гады вельмі актуальным стала нарошчванне выкарыстання мясцовых відаў паліва: на сённяшні дзень на іх пераведзены 24 з 39 нашых кацельняў. Разам з тым важна знізіць і цеплавыя страты пры транспартаванні цеплаэнергіі. Для дасягнення гэтай мэты летась было заменена 7,8 кіламетра зношаных цепласетак на новыя з выкарыстаннем ПІ-труб, што нават крыху больш, чым планавалася. У выніку на сённяшні дзень пераважная частка труб — а гэта 60,7% ад агульнай працягласці цепласетак — новыя.

Акрамя таго, летась заменена 18 адзінак помпавага абсталявання на артсвідравінах і КНС. Хочацца звярнуць увагу, што за апошнія гады на баланс ЖКГ перададзены практычна ўсе артсвідравіны, інжынерныя сеткі і ачышчальныя збудаванні ў сельскіх населеных пунктах.

Увогуле штогод на прадпрыемстве распрацоўваецца спецыяльная праграма рэканструкцыі, рамонту, тэхпераўзбраення і мадэрнізацыі аб’ектаў ЖКГ і энергазберажэння, якая ўключае замену зношанага абсталявання. Такім чынам мы стараемся знізіць сабекошт паслуг і паліўна-энергетычных рэсурсаў.

Разам з тым на развіццё жыллёва-камунальнай гаспадаркі за 2014 год выкарыстана 6,2 мільярда рублёў інвестыцый.

Па-ранейшаму самымі вострымі ў галіне ЖКГ застаюцца пытанні эксплуатацыі і капітальнага рамонту жылога фонду. Менавіта гэтага тычацца большасць скаргаў і зваротаў грамадзян у адрас «Камунальніка». Сёння мы эксплуатуем 584 жылыя дамы, а гэта 376,9 тысячы квадратных метраў плошчы. За апошнія пяць гадоў удалося капітальна адрамантаваць толькі 17,1 тысячы квадратных метраў. Зразумела, гэта надта мала.

Нельга сказаць, што прадпрыемству няма чым пахваліцца. Напрыклад, на новы ўзровень выведзена добраўпарадкаванне тэрыторый у плане ўтылізацыі цвёрдых камунальных адходаў, праводзіцца планава-рэгулярная санітарная ачыстка населеных пунктаў. Нямала сіл і сродкаў укладваецца на ўтрыманне і рамонт аб’ектаў знешняга добраўпарадкавання: напрыклад, у мінулым годзе на гэтыя мэты з раённага бюджэту было накіравана больш 12 мільярдаў рублёў. Як вынік — у аглядах санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў, якія штогод праводзяцца ў краіне, Пружаны за апошнія гады нярэдка займалі прызавыя месцы. У поўным аб’ёме па выніках работы за 2014 год выкананы і мерапрыемствы Дзяржпраграмы па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў: усяго сабрана больш 400 тон.

Прыярытэтныя задачы ёсць і на бягучы год. Прадпрыемству неабходна па максімуму знізіць выдаткі на аказанне жыллёва-камунальных паслуг за кошт эканомнага расходавання сыравіны, энергарэсурсаў, павышэння якасці абслугоўвання насельніцтва, эфектыўнага збору і перапрацоўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў і іншага. А самае галоўнае — памятаць, што наша служба існуе для стварэння камфорту людзям.

Безумоўна, поспехі прадпрыемства — заслуга ўсяго калектыву. З нагоды прафесійнага свята хацелася б адзначыць лепшых работнікаў. Гэта вадзіцелі В.М.Мароз, А.П.Більдзейка і А.С.Мацейка, слесар-рамонтнік С.В.Цай, лабарант М.В.Макарава, цясляр В.В.Бугаёў, майстар ЖЭУ-2 І.А.Жытніцкая і многія іншыя. Хочацца выказаць падзяку калектыву, ветэранам прадпрыемства за добрасумленную працу і пажадаць ім стабільнай работы, фінансавага дабрабыту, здароўя, удачы і поспехаў у такой высакароднай справе.

Марына Вакульская. Фота Сяргея Талашкевіча.

  • Коля Лукашенко

    Что с «проваленным» капремонтом на Октябрьской 54? Разобрались или замяли?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталик

    что ж ваш сайт так туго открывается то, а?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Не знаю, второй день какие-то проблемы :(.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Read_RB

    Вот-вот, я кстати тоже эти проблемы заметил.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Уже исправляем. Надеюсь, быстро справимся).

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Автор

    Что с «проваленным» капремонтом на Октябрьской 54? Разобрались или замяли?
    ________________________________________
    В номере за 11 марта был официальный ответ «Коммунальника» на ваш вопрос. Если вкратце, ремонт крыши планируется завершить в мае этого года, дефекты устранены — после этого жильцы не жаловались. В подъездах планируется сделать ремонт.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *