Воскресенье, 21 января 2018

Пружанцы употребляют качественную воду, но количество железа превышает норму

985

Гарадскі вадазабор —   галоўная крыніца забеспячэння пружанцаў пітной вадой. На сённяшні дзень ён прадстаўлены шасцю артсвідравінамі, глыбіня кожнай з якіх не менш 200 метраў.

— Гараджане могуць быць спакойны, што ўжываюць якасную ваду, — запэўнівае начальнік участка водаправоднага цэха ВКГ Т.А. Юк. — Па-першае, праектная магутнасць існуючай ачышчальнай станцыі — 10 тысяч метраў кубічных у суткі. Па-другое, пры ўчастку працуе хіміка-біялагічная лабараторыя, спецыялісты якой строга кантралююць якасць вады.16мар2015_6375

Праўда, тут прызнаюцца, што ў горадзе з’явілася неабходнасць будаўніцтва новай станцыі абезжалезвання вады, паколькі адзіны паказчык, які перавышае дапушчальныя стандарты, — утрыманне жалеза.

А вось за недахоп вады спажыўцы могуць не хвалявацца: ваданосны гарызонт разведаны на 18 тысяч метраў кубічных у суткі, а выкарыстоўваецца на дадзены момант толькі каля 5 тысяч.

Сёння на горад вада падаецца помпамі другога пад’ёму, дзякуючы якім падтрымліваецца пастаянны ціск у гарадской сетцы, незалежна ад расходу. А вось у жыхароў пасёлка Сонечны, вуліцы  8 Сакавіка і новага мікрараёна прыватнай забудовы, што знаходзіцца побач, з-за адлегласці ад водазабора існуюць пэўныя праблемы з падачай вады. Каб і там ціск у водаправоднай сетцы быў у норме, будуецца помпавая станцыя трэцяга пад’ёму. Мяркуецца, што сёлета яна будзе запушчана.

На здымку: тэхнік-хімік Т.М.Пстыга і лабарант Т.В.Глушко.

Марына ВАКУЛЬСКАЯ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *