Четверг, 24 мая 2018

«Мухавец» стал третьим в финале группы А «Золотой шайбы». Главный приз достался Горецкому району

1 803

17мар2015_6398 Пружаны ў чарговы раз сталі сталіцай дзіцячага хакея нашай краіны. На працягу вось ўжо некалькі гадоў менавіта ў нашым горадзе праходзяць фіналы рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Цэлы тыдзень ў Лядовым палацы працягваліся хакейныя баталіі сярод каманд старэйшай узроставай групы. Барацьбу за ўзнагароды турніру вялі каманды ўсіх абласцей і горада Мінска. Сёлета ўпершыню зацверджана новая схема правядзення спаборніцтваў, дзе каманды разбіты на дывізіёны «А» і «Б». У дывізіёне «А» бралі ўдзел каманды раёнаў і гарадоў, дзе ёсць Лядовыя палацы. Адпаведна ў дывізіёне «Б» спаборнічаюць калектывы, дзе такіх спартыўных збудаванняў няма.17мар2015_6408 У дывізіёне «А» каманды спачатку высвятлялі адносіны ў групах. У першай групе змагаліся: «Сокал» (Горацкі раён, Магілёўская вобласць), «Прынёманскія ястрабы»(Гродна), «Вымпел»(Гомель), «Шахцёр»(Салігорск, Мінская вобласць). У другой — «Беркут»(Мінск), «Фаварыт»(Орша), «Мухавец»(Пружанскі раён). 17мар2015_6417Падчас урачыстага адкрыцця турніру сваё майстэрства юным хакеістам прадэманстравалі выхаванка пружанскай школы фігурнага катання кандыдат у майстры спорту Таццяна Мігіц, выканаўцы эстрадных песен Наталля Трус і Арцём Мацкевіч, удзельніцы ўзорнага ансамбля эстраднага танца «Рубікон». Са словамі прывітання да прысутных звярнуліся намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец і галоўны спецыяліст Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Г.У.Казлоўская. Г.У.Казлоўская агучыла зварот да ўдзельнікаў турніру «Залатая шайба» Прэзідэнта краіны А.Р.Лукашэнкі. Дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах паднеслі капітанам каманд ад пружанскай зямлі хлебныя караваі. Прагучаў гімн Рэспублікі Беларусь. Капітаны каманд прынялі ўдзел у сімвалічным укідванні «залатой шайбы». Аўтарам першай шайбы, закінутай на турніры стаў Павел Рыжкоў з каманды «Сокал». Менавіта ў стартавай гульні яго каманда з лікам 10:1 разграміла «Шахцёр».17мар2015_6473 Пружанцы ў сваім першым матчы разышліся мірам з «Фаварытам» — 8:8. У другой сустрэчы далі сапраўдны бой сталічнаму «Беркуту». Дастаткова сказаць, што нашы хакеісты па ходу гэтага матча саступалі саперніку 0:3, але знайшлі сілы каб адыграцца. На жаль, далей развіць свой поспех не здолелі і пацярпелі паражэнне — 4:7. 17мар2015_6475 Такім чынам, па выніках групавога этапу другія месцы ў сваіх групах занялі каманды «Мухавец» і «Прынёманскія ястрабы», якія змагаліся за «бронзавыя» ўзнагароды. Матч прайшоў у драматычнай барацьбе. Пасля асноўнага часу на табло гарэлі лічбы 4:4. На апошніх секундах дадатковага перыяду пасля кідка нашага Аляксандра Шпарла шайба трапіла ў клюшку абаронцы гродзенскай каманды і апусцілася ў вароты за спіну варатара.17мар2015_6457 У галоўным фінале, які вызначаў чэмпіёна, сустрэліся «Сокал» і «Беркут». Барацьбы не атрымалася. Хакеісты з Магілёўскай вобласці без праблем перагулялі саперніка з лікам 4:1.17мар2015_6461 Падчас закрыцця спаборніцтваў каманда-пераможца і прызёры былі ўзнагароджаны кубкамі, медалямі, граматамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, асабістымі падарункамі, спецыяльнымі прызамі і клюшкамі. Памятныя падарункі атрымалі таксама лепшы варатар, абаронца, нападаючы і бамбардзір. Дарэчы, лепшым бамбардзірам стаў наш Максім Кобец.19мар2015_6731 Мікола Архуцік. Фота Сяргея Талашкевіча. У.П.Савельеў, трэнер каманды «Мухавец»:17мар2015_6469 — Вынікам выступлення каманды задаволены. Але, вядома можна было замахнуцца і на большае. Лічу, што нам па сілах было перайграць «Беркут» і пазмагацца за першае месца. Сярод хакеістаў хочацца адзначыць гульню варатара Ягора Чэрніка і нападаючага Максіма Кобеца. 19мар2015_6588У многім дзякуючы ўпэўненай і надзейнай гульні гэтых хлопцаў нам удалося ўзабрацца на п’едэстал. Вядома, што турнір паказаў і нашы вузкія месцы. Слаба рэалізуем галявыя моманты, што можна растлумачыць толькі недахопам спартыўнага майстэрства. Лепш трэба гуляць і ў абароне. Па гэтай прычыне прапускаем неабавязковыя шайбы. Ну, і вядома, трэба больш часу адводзіць трэніроўкам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *