Среда, 19 сентября 2018

90-летие отметил обладатель 3 медалей «За отвагу» Иван Хромченко

940

Павіншаваць з 90-гадовым юбілеем ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Івана Андрэеевіча Хромчанку з вёскі Арабнікі сабралася многа людзей. Старшыня Пружанскага сельскага Савета дэпутатаў, прадстаўнік ваенкамата, былыя калегі і нават удзельнікі вакальнага гурта аўтаклуба “Забава”. Усе госці дарылі падарункі, жадалі моцнага здароўя і шчыра дзякавалі за мірнае неба над галавой.  05мар2015_5801

На самай справе дзякаваць Івану Андрэеевічу ёсць за што, яго асабісты ўклад у набліжэнне Перамогі даволі важкі. Ратны подзвіг Івана Андрэевіча адзначаны ажно трыма медалямі “За адвагу”. Як зазначыў старшыня раённага савета ветэранаў Мікалай Якаўлевіч Дулько, у нашым раёне ветэранаў з такімі ўзнагародамі больш няма.

На вайну Іван Андрэевіч трапіў у верасні 1943 года. Ваяваць давялося ў скла-дзе 160-га гвардзейскага артылерыйска-зенітнага палка. Свой першы бой ветэран памятае і сёння.

— Для камандавання галоўным было, каб мы, навабранцы, не кінуліся ў паніку, бо сапраўды было вельмі  страшна. Таму ў першую атаку мы ішлі з песняй, яна падымала баявы дух і адганяла сумныя думкі, — успамінае воін і чыста зацягвае: “Вставай, страна огромная”.

Першы медаль “За адвагу” ён атрымаў пасля бою на Бярэзіне ў ліпені 1944 года. Іван Хромчанка забяспечыў сувязь стралковаму падраздзяленню і асабіста абясшкодзіў снайпера.05мар2015_5828

У красавіку 1945 года падчас аднаго з баёў Івану Андрэевічу давялося працаваць адначасова за двух прыцэльных. У гэтым баі быў збіты нямецкі “месершміт”.

Да трэцяга медаля “За адвагу” ён быў прадстаўлены ў маі пераможнага года. У баі за горад Познань Хромчанка ўстанавіў ра- дыёсувязь, нягледзячы на моцны  кулямётны і мінамётны абстрэл, вынес радыёстанцыю.

Сярод узнагарод ветэрана — ордэн Айчыннай вайны, медалі “За вызваленне Варшавы” і “За ўзяцце Берліна”. Тройчы наш герой быў паранены.

— Пасля другага ранення я проста ўцёк  са шпіталя, бо мне вельмі  карцела зноў апынуцца на фронце…

Пасля вайны Іван Андрэевіч плённа працаваў у сельскай гаспадарцы раёна, быў брыгадзірам у эксперыментальнай базе “Белавусаўшчына”, пасля загадчыкам гаспадаркі ў «Райаграсэрвісе». Разам з жонкай выгадавалі трох дзяцей.

У дзень нараджэння, акрамя каштоўных падарункаў, ветэран атрымаў і юбілейны медаль “70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне”.

Кацярына пашкевіч, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *