Понедельник, 21 мая 2018

Семинар по весенним полевым работам прошел на базе ОАО «Экспериментальная база «Белоусовщина»

1 078

На базе ААТ «Эксперыментальная база «Белавусаўшчына» ў мінулую пятніцу прайшоў семінар, прысвечаны пытанням правядзення веснавых палявых работ у гаспадарках раёна. Яго ўдзельнікамі сталі кіраўнікі, галоўныя інжынеры і аграномы сельгаспрадпрыемстваў, а таксама спецыялісты райсельгасхарчу, адпаведных раённых службаў.

ААТ «Эксперыментальная база «Белавусаўшчына» месцам правядзення семінара была выбрана зусім невыпадкова. Як расказаў яе дырэктар М.А.Сцепанюк, у гаспадарцы палявыя работы пачаліся без раскачкі. Гэта маглі, дарэчы, назіраць на палетках і самі прысутныя.13мар2015_6120

Сёлетняй вясной у эксперыментальнай базе неабходна правесці сяўбу яравых збожжавых і зернебабовых культур на плошчы 710 гектараў, падкормкі   азімых збожжавых і рапсу на плошчы крыху больш за тысячу гектараў. Самую значную плошчу, 700 гектараў, зойме кукуруза. Пачаты ўжо работы па ўнясенні арганікі, падкормцы сенакосна-пашавых угоддзяў і азімых збожжавых, рапсу, на сяўбе ранніх каласавых. Нягледзячы на ўмовы надвор’я, падкормкі неабходна правесці ў сціслыя тэрміны: у глебе мала вільгаці, няма замаразкаў, а расліны пачалі вегетацыю.

Увага ўдзельнікаў семінара была засяроджана на эфектыўнасці ўнясення мінеральных угнаенняў. З улікам сёлетніх умоў надвор’я лепш выкарыстоўваць дробнае ўнясенне. На жаль, большасць гаспадарак адчуваюць дэфіцыт тукаў. Асабліва гэта датычыцца фосфарных.  Актуальным становіцца ўнясенне мікраэлементаў: пад збожжавыя культуры — медзь і марганец, пад цукровыя буракі і рапс — бор. Важна звярнуць увагу на пытанне захаванасці тукаў і не дапушчэння іх змешвання. У некаторых гаспадарках якасць арганікі не адпавядае патрабаванням. Па гэтай прычыне на палеткі разам з ёю трапляе насенне пустазелля.

Высяваць неабходна толькі пратручанае насенне. Дарэчы, у той жа эксперыментальнай базе «Белавусаўшчына» працэс пратручвання насення сумяшчаецца з унясеннем мікраэлементаў.

Як падкрэсліла начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А.Х.Лапыка, на палетках не трэба праводзіць ніякіх лішніх аперацый, а ўнясенне мінеральных угнаенняў праводзіць толькі з дапамогай навігатара.13мар2015_6101

Улічваючы павелічэнне пагалоўя жывёлы ў гаспадарках, неабходна звярнуць увагу на стварэнне трывалай кармавой базы. Сёлета будзе пашырана плошча пад шматгадовымі травамі. У ААТ «Айчына», напрыклад, пасеяны баркун і рутвіца. На пясчаных глебах варта сеяць эспарцэт. Не трэба забываць і пра бабовыя травы. Актуальным застаецца павелічэнне пасеваў люцэрны.

Удзельнікі семінара мелі магчымасць азнаёміцца з настройкай пасяўнога агрэгата «Бярэсце», унясеннем мінеральных угнаенняў на сенакосна-пашавых угоддзях, падкормкай азімых збожжавых, культывацыяй і ўнясеннем арганікі.

Мікола АРХУЦІК, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

На здымках: рабочыя моманты семінара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *