Вторник, 23 января 2018

День Конституции встретили вручением паспортов и обменом партийных билетов

835

У нядзелю ў Беларусі адзначылі Дзень Канстытуцыі. Мерапрыемствы з гэтай нагоды прайшлі па ўсёй краіне, і Пружаны не сталі выключэннем: традыцыйнае ўручэнне пашпартаў лепшым юнакам і дзяўчатам раёна ў рамках рэспубліканскай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі» адбылося ў райвыканкаме.13мар2015_6305

Афіцыйнае мерапрыемства, прымеркаванае да гэтага дзяржаўнага свята, сёлета мела сваю адметнасць. Пра гэта нагадаў намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец: «У зале прысутнічаюць прадстаўнікі розных пакаленняў: і маладыя людзі, якім яшчэ трэба будзе зрабіць свой пасільны ўклад у будучыню краіны, і тыя, хто ўжо гэта зрабіў і на свае вочы бачыў гісторыю развіцця беларускай дзяржавы».

Неаднаразова старэйшымі прамоўцамі звярталася ўвага на тое, што сёння Беларусь — сацыяльна арыентаваная дзяржава. Магчыма, маладым людзям гэта пакуль складана заўважыць у сілу свайго невялікага жыццёвага вопыту. Моладзь сёння мае магчымасць атрымліваць бясплатную адукацыю, а спіс устаноў, дзе рыхтуюць спецыялістаў для розных галін дзейнасці, за апошнія дзесяцігоддзі прыкметна павялічыўся.13мар2015_6358

Увогуле, у Беларусі не пакідаюць без увагі ніводзін са слаёў насельніцтва. Разам з клопатам пра маладых — будучае краіны, пэўныя мерапрыемствы выконваюцца ў рамках падтрымкі іншых узроставых катэгорый лю-дзей і пластоў грамадства. Усе шматлікія правы гарантуе грамадзянам Беларусі  Канстытуцыя. І менавіта пашпарт — першы свой дакумент, які ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі дзесяць вучняў школ горада,— робіць кожнага паўнапраўным карыстальнікам гэтых сацыяльных гарантый.

Вучаніца гімназіі Я.Лось, якая трымала слова ад імя падлеткаў, запэўніла, што юныя грамадзяне разумеюць, якія надзеі на іх ускладаюць дарослыя. Ад імя бацькоў  Г.А.Севасцьянчык звярнула асаблівую ўвагу маладых людзей на тое, што Канстытуцыя дае не толькі правы, але і ўскладае нямала абавязкаў: «Няхай з атрыманнем пашпарта да вас прыйдзе і ўсведамленне даросласці». На абавязак абараняць Радзіму звярнуў увагу курсант Беларускай ваеннай акадэміі Ю.Сахарчук.

З атрыманнем дакумента, што з’яўляецца своеасаблівым летапісам кожнага асобнага чалавечага жыцця, які лепш не псаваць негатыўнымі адзнакамі, павіншаваў намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Ю.А.Карповіч. Як паўнапраўныя грамадзяне гэтыя дзяўчаты і юнакі ўжо могуць уступаць у рады гэтай грамадскай арганізацыі для далейшай самарэа-лізацыі.

***13мар2015_6339

Прымеркаваць да Дня Канстытуцыі абмен партыйных білетаў на дакумент новага ўзору вырашыла і раённая арганізацыя Камуністычнай партыі Беларусі. Яе першы сакратар С.С.Лаўрыновіч уручыў больш дзясятка дакументаў тым, хто на працягу ўсяго свайго працоўнага шляху заставаўся верным камуністычным традыцыям.

Марына Вакульская, Сяргей Талашкевіч (фота).

На здымках: новыя грамадзяне Беларусі; уручэнне партбілетаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *