Пятница, 21 сентября 2018

Если наркоман пришел на праздник, то ответит и организатор культурно-массового мероприятия. Прецеденты были и в Пружанском районе

1 389

Сітуацыю з распаўсюджаннем наркотыкаў у маладзёжным асяроддзі не ўдаецца пераламіць на працягу многіх гадоў. Засмучае той факт, што расце колькасць юнакоў і дзяўчат, якія лічаць, што нічога страшнага ў гэтым няма. Некаторыя мяркуюць, што яны толькі «паспрабуюць злавіць кайф» — і адмовяцца ад заганы ў любы момант. Аднак, на жаль,  часта нават аднаразовае ўжыванне наркотыкаў прыводзіць да фарміравання залежнасці.стоп спайс

На сённяшні дзень на ўліку ў нарколага стаяць 34 чалавекі, 11 з якіх — са «стажам». Сярод іх ёсць і 17-гадовыя, у якіх яшчэ ўсё жыццё наперадзе.

У апошнія гады трывогу вык-лікае ўжыванне спайсаў і розных міксаў. Раней з пункту гледжання заканадаўства многія такія рэчывы нельга было адназначна аднесці да наркотыкаў. Сёлета сітуацыя змянілася: з унясеннем змяненняў у крымінальнае заканадаўства іх класіфікацыя становіцца значна лягчэй.

Ёсць і іншыя дапаўненні. Напрыклад, крымінальная адказнасць цяпер можа прымяняцца не толькі за распаўсюджванне, але і за спажыванне наркатычных сродкаў, нават за знахо-джанне ў стане наркатычнага ап’янення ў грамадскіх месцах. Тычыцца гэта і непаўналетніх, якім раней пакаранне не пагражала.

Асобна звяртаемся да арганізатараў культурна-масавых мерапрыемстваў: згодна з заканадаўствам, адміністрацыйная адказнасць накладаецца і на іх, калі сярод удзельнікаў і гасцей будзе выяўлены наведвальнік у стане наркатычнага ап’янення. Такія прэцэдэнты здарыліся ў пачатку бягучага года і ў нашым раёне.

Сяргей Блізнянскі, старшы оперупаўнаважаны РАУС.

Один комментарий

  • Виталик

    если наркаман прыйшоу на празник — он нигадзяй и безабразник

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *