Воскресенье, 23 сентября 2018

Отдел идеологической работы пересчитал верующих в Пружанском районе

2 092

Прайшло першае ў гэтым годзе пасяджэнне камісіі садзеяння кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення, веравызнання і рэлігійных арганізацыях. З дакладам аб канфесіянальнай абстаноўцы, якая склалася ў раёне за мінулы год, выступіла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама  С.А.ІВАНЕНКА. З гэтай нагоды і адбылася наша гутарка са Святланай Аляксандраўнай.

— Аддзелам ідэалагічнай работы райвыканкама ў мінулым годзе было праведзена сацыялагічнае апытанне па вывучэнні этнаканфесіянальнай  сітуацыі ў раёне. Якія яго вынікі?

— Было апытана 300 жыхароў Пружаншчыны, і мы атрымалі наступныя вынікі: да праваслаўных сябе адносяць 88 % ад колькасці апытаных, да католікаў – 6 %, да пратэстантаў – 3 % і столькі ж — да атэістаў. Ад колькасці апытаных, якія адносяць сябе да праваслаўных, веруючымі сябе лічаць 75 %, выконваюць патрабаванні рэлігіі – 22 %. Веруючымі ад колькасці апытаных католікаў лічаць сябе 60 %, а выконваюць патрабаванні рэлігіі – 50 %. Усе апытаныя пратэстанты назвалі сябе веруючымі і бездакорна выконваючымі патрабаванні рэлігіі. Важным для нас быў і такі паказчык: пераважная большасць рэспандэнтаў да прадстаўнікоў іншых канфесій адносіцца  станоўча.

— Святлана Аляксандраўна, колькі ў нашым раёне дзейнічае рэлігійных абшчын і якіх канфесій?

— Па стану на пачатак гэтага года зарэгістраваны і дзейнічаюць 38 рэлігійных абшчын чатырох канфесій. З іх: 24 — праваслаўныя, 6 – рымска-каталіцкія, 3 – евангельскіх хрысціян-баптыстаў, 5 – хрысціян веры евангельскай. Рэлігійнай адукацыяй у раёне займаюцца 16 нядзельных школ розных канфесій.

— У якім стане знахо-дзяцца культавыя пабудовы? Як вядома, многія з іх маюць гісторыка-культурную каштоўнасць…

— Усе культавыя пабудовы ў раёне знаходзяцца ў добрым ці здавальняючым стане, акрамя Траецкага касцёла ў в.Лыскава і Свята-Уладзімірскай царквы ў Варанілавічах. А тыя культавыя пабудовы, што маюць гісторыка-культурную каштоўнасць, амаль усе выкарыстоўваюцца па назначэнні рэлігійнымі абшчынамі. Выключэнне – жылы корпус былога манастыра місіянераў 1763-1765 гадоў пабудовы ў в.Лыскава. Будынак належыць Пружанскай ЦРБ і знаходзіцца ў здавальняючым стане.
У мінулым годзе рашэннем раённага Савета дэпутатаў бязвыплатна ва ўласнасць Свята-Петрапаўлаўскай царквы г.п.Ружаны перададзены будынак былога манастыра базылян. Цяпер вырашаецца пытанне аб вяртанні былой пабудовы малітоўнага дома, дзе размяшчаецца аптэка, рэлігійнай абшчыне царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў в.Лыскава.

— Мясцовая ўлада дапамагае рэлігійным арганізацыям у будаўніцтве і рамонце царкоўных пабудоў?

— У мінулым годзе за кошт свабодных астаткаў райбюджэту аказана матэрыяльная дапамога ў памеры 3,5 мільёна рублёў Свята-Казанскай царкве в.Мурава і столькі ж Свята-Пакроўскай царкве в.Гарадзечна.

— Раскажыце, калі ласка, пра служыцеляў культавых устаноў раёна.

— У прыходах працуе 31 святар. Рэлігійную дзейнасць у рымска-каталіцкіх прыходах ажыццяўляюць тры замежныя свяшчэннаслужыцелі —  грамадзяне  Рэспублікі Польшча. Ніякіх нараканняў на іх дзейнасць няма. Прыхаджане ўсіх прыходаў  адзываюцца аб ксяндзах толькі станоўча.

— Як вядома, рэлігійным арганізацыям адводзіцца пэўная роля ў пытаннях духоўнага выхавання…

— Рэлігійныя арганізацыі, і найперш Беларуская праваслаўная царква, актыўна прыцягваюцца да правядзення мерапрыемстваў у сферы адукацыі, культуры, захавання гісторыка-культурнай спадчыны. Паміж аддзелам адукацыі райвыканкама і Пружанскім благачыннем праваслаўнай царквы заключана праграма супрацоўніцтва на 2006-2010 гады. У адпаведнасці з гэтай праграмай распрацаваны мерапрыемствы па прапагандзе здаровага ладу жыцця, праводзяцца “круглыя сталы”, прысвечаныя пытанням рэлігіі і яе ролі ў жыцці людзей.

— Святлана Аляксандраўна, а ці былі ў нас выпадкі несанкцыянаваных рэлігійных мерапрыемстваў?

— На пастаянным кантролі знаходзяцца пытанні па выяўленні і спыненні дзейнасці адэптаў дэструктыўных сект і замежных місіянераў, спроб правядзення несанкцыянаваных рэлігійных мерапрыемстваў, распаўсюджання рэлігійнай літаратуры па-за культавымі пабудовамі. У мінулым годзе на тэрыторыі раёна такіх фактаў зафіксавана не было.
Камісія садзейнічання кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення, веравызнання і рэлігійных арганізацыях пастаянна аналізуе стан канфесійнай абстаноўкі ў раёне і прымае меры па забеспячэнні стабільнасці. Яе работа і ў далейшым будзе накіравана на ўмацаванне цярпімасці паміж рэлігійнымі арганізацыямі розных веравызнанняў.
Гутарыла Галіна КАЛЯДА.

  • От оно чё, Михалыч!

    Гм, а критерии, по которым люди относили себя к той или иной конфесси каковы были? Типа, крещён в какую-то веру значит к той вере и относишься? Но, ведь, интересно знать, сколько на самом деле, людей, которые блюдут посты и прочие дела с этим связанные?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • «Ад колькасці апытаных, якія адносяць сябе да праваслаўных, веруючымі сябе лічаць 75 %, выконваюць патрабаванні рэлігіі – 22 %. Веруючымі ад колькасці апытаных католікаў лічаць сябе 60 %, а выконваюць патрабаванні рэлігіі – 50 %. Усе апытаныя пратэстанты назвалі сябе веруючымі і бездакорна выконваючымі патрабаванні рэлігіі.»
    Читайте внимательней, не спешите комментировать. 😉

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Бабка Пихтиха

    Ох, милка, Ванёк та мой усё нияк адысци ад пабачаннага видэа негадзяя з «Маладзёжнай вясны» не можыць. Смотрыць у манитор, а видзиць не фигу, а её самую. Што з им рабиць, ня ведаю?..

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Геннадий

    пересчитали на всякий случай ,а вдруг опять нехристи к власти придут,а списки уже готовы.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • дмитрий

    Уже статистика даже в душу залезла.Ничего не делается просто так.Скоро власти просекут и эту тему и будут у нас церкви госструктурные.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • дмитрий

    Даже название лезет.Отдел Богослужения.Прости Господи……

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • От оно чё, Михалыч!

    Дмитрий, к этому всё и идёт (я насчёт госструктурных церквей):

    Государство и церковь в Беларуси окончательно слились в «симфонию»
    22.04.2010 15:12 | АФН
    Категории: Беларусь Религия

    Александр Лукашенко сегодня принял участие в заседании… Синода

    «Белорусской православной церкви. Эта новость, наверняка, вызвала ужас у всех представителей православной церкви на планете.
    Лукашенко сам признал, что аналогов «столь тесной совместной деятельности» «между светской и духовной властью», «созвучных» отношений, которые в православии принято называть «симфонией», «нет больше нигде в православном мире».
    Под стать информационному факту оказались и отдельные заявления.
    «Сильная власть является залогом незыблемости положения православной церкви в обществе», — заявил Лукашенко.
    А мы то, включая ярых атеистов, были уверены, что все в руках господних…
    Столь кроткое терпение к выходкам А.Лукашенко Митрополит Минский и Слуцкий, патриарший Экзарх всея Беларуси Филарет объяснил – нет, не волей Господа – «миром на нашей белорусской земле», что в принципе немаловажно.
    Но только ли в «мире» дело, принимая во внимание известные грехи БПЦ в части импорта подакцизных товаров… Но это дело духовной (небесной) власти – объявить выговор, уволить и простить…
    Светская же власть отметила заслуги митрополита Филарета личной благодарностью А.Лукашенко. В этой связи хотелось бы узнать решение Синода, между какими иконами повесят специальный лист об объявлении благодарности…»

    А ещё меня прикололо вот это:
    «Белорусские власти решили выделить Китаю $1 млн. на преодоление последствий землетрясения в провинции Цинхай, говорится в послании А.Лукашенко председателю КНР Ху Цзиньтао.
    В принципе, вполне ожидаемый и уважительный жест со стороны партнера, который можно лишь только приветствовать.
    «Прошу Вас принять эту помощь в знак искренней дружбы и солидарности», — подчеркивается в послании.
    Но Лукашенко в очередной раз воспользовался чужой трагедией ради собственного блага.
    Напомним, что в марте в ходе визита в Беларусь зампреда КНР Си Цзиньпина Китай объявил о выделении Беларуси в текущем году в знак дружбы безвозмездной помощи на сумму около $8,8 млн.
    В сухом остатке получается, что Беларусь реально ничего перечислять Китаю не будет – просто власти Китая подарят Беларуси на 1 млн. меньше: вместо 8,8 – 7,8 млн. долларов.
    Для Китая 1 млн. – незаметная пылинка, зато какая невиданная забота со стороны Лукашенко, не пожалевшего в тяжелое для страны время своему стратегическому партнеру целый миллионов долларов из его (партнера) же собственного кармана.»

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *