Понедельник, 10 декабря 2018

«Купляйце беларускае»! Где, почем и зачем?

3 142

Гэта тэма набыла актуальнасць на пачатку бягучага года, калі ўзніклі складанасці з набыццём імпарцёрамі валюты, прыняты абмежаванні па росце цэн, а ў гандлёвых сетак узніклі непаразуменні ў разліках з пастаўшчыкамі з-за мяжы. Попыт на тавары айчыннай вытворчасці адразу ўзрос, дзякуючы як наяўнасці на паліцах магазінаў, так і больш дэмакратычным цэнам.

Аднак зараз сітуацыя выраўнялася, гандаль паступова ўваходзіць у звыклае рэчышча. Ці не азначае гэта, што зноў айчынная прадукцыя будзе адсунута на дальнюю паліцу склада?бел

Нагадаем, што больш за паўгода таму Міністэрствам гандлю была прынята пастанова №20, якая вызначае колькасць найменняў тавараў беларускай вытворчасці, даступных пакупнікам на працягу дня. Згодна з ёй, нават у самым невялікім па памеры прадуктовым магазіне з універсальным асартыментам (плошчай 200-399 кв.метраў) наведвальніку па-вінны прапанаваць не менш трох найменняў беларускага малака, чатырох — смятаны, па шасці — цвёрдых сыроў, тварагу, чорнага хлеба, па васьмі — каўбасных вырабаў вараных і вэнджаных і г.д. Што тычыцца больш буйных універсамаў і супермаркетаў, то, напрыклад, пры плошчы  1000-2500 кв. м  толькі  ёгуртаў і марожанага тут павінна мецца па 30 назваў, 20 — мяса і паўфабрыкатаў з яго, кісламалочных прадуктаў,  150 — сокаў, 100 — мучных кандытарскіх вырабаў, 80 — шакаладу, 120 відаў цукерак айчыннага вытворцы…  Аднак, калі прасачыць сітуацыю па пружанскіх магазінах, то не ўсюды сумленна выконваюць гэту пастанову.

Як сцвярджаюць эксперты-эканамісты, карысць ад згаданай пастановы абавязкова бу-дзе. Па-першае, пакупнік атрым-лівае магчымасць набываць толькі якасны тавар, бо Беларусь адрозніваецца самымі строгімі санітарнымі патрабаваннямі, асабліва ў сферы вырабу харчавання.

Па-другое, гарантыя надзейнасці беларускай бытавой тэхнікі ўсё-такі вышэй, чым скажам многіх аналагаў з Кітая. Напрыклад, падчас набыцця халадзільніка заўважыў у інструкцыі карыстальніка да імпартнага агрэгата такі надпіс «Адаптаваны да якасці энергазабеспячэння ў краінах СНД». А гэта азначае, што большасць імпартнай электронікі не вытрымае збояў у электрасетках, якія часам адбываюцца ў нас. А вось беларускія «Гарызонты» і «Атланты» могуць працаваць і пры невялікіх скачках напругі.

Трэці крытэрый неабходнасці прыняцця пастановы заключаецца ў тым, што айчынную прадукцыю вырабляем мы самі. Парадаксальна, але атрымліваецца, што беларусы не давяраюць зробленаму ўласнымі рукамі. Тады навошта здзіўляцца таму, што заробак зніжаецца, а прадпрыемству няма чым плаціць зарплату, бо прадукцыя назапашваецца на складах?

Ёсць аргументы і з процілеглага лагера экспертаў. Слушным довадам можна лічыць тое, што наша краіна нарошчвае сваю прысутнасць на замежных рынках. І пратэкцыянізм на ўнутраным рынку можа прывесці да аслаблення канкурэнцыі і знікнення стымулаў да больш якаснага развіцця вытворчасці.

Па-другое, нельга з упэўненасцю казаць аб тым, што ўсё беларускае — больш якаснае. Тое, што толькі пачынае асвойвацца, часта падвяргаецца абгрунтаванай крытыцы. Не так многа функцый маюць беларускія тэлевізары. Мясарубкі ад «Амкадора» грукацяць, напэўна,  гэтак жа, як аднайменны трактар.

Зноў жа адрозненне прысутнічае ў кошце. У шэрагу краін: Украіне, Кітаі, В’етнаме і іншых, адкуль вядуцца масавыя пастаўкі больш танных прадуктаў, вырабаў лёгкай прамысловасці і бытавой тэхнікі, значна ніжэй аплата працы. Адпаведна зніжаецца сабекошт і цэны становяцца больш прывабныя. Беларускае каштуе даражэй па многіх пазіцыях, нават на мясцовыя яблыкі цэны больш «куслівыя», чым на прывезеныя з Харватыі.

І апошняе: асартымент беларускай прадукцыі жадае лепшага. Калі тэлевізар ад кітайскага вытворцы можна падабраць па любым гусце, то мінскі «Гарызонт» прапануе мадэляў на дзясятак менш.

Рашэнне аб асартыменце прынята, і яго неабходна выконваць. З упэўненасцю можна сцвярджаць, што ў нашым раёне ім кіруюцца далёка не ўсе. Напрыклад, магазіны райспажыўтаварыства ў сваім асартыменце прапануюць да 95% беларускіх тавараў. Шмат айчынных прадуктаў і ў «Белмаркеце». А вось у «Март ІНН» хутчэй знойдзеш цукеркі «Рашэн», чым салодкае ад «Камунаркі» ці «Спартака».

Алег Сідарэнка.

2 комментариев

  • Andrewamg

    Если я вдруг решусь купить белорусское то сделаю это в России-там все белорусское дешевле.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    это соцыяльная палицика. бей сваих каб чужые баялись.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *