Четверг, 24 мая 2018

В Минске открывается персональная выставка Марии Кулецкой

1 392

12 сакавіка ў Мінску адкрываецца персанальная выстава нашай зямлячкі, народнага майстра Рэспублікі Беларусь Марыі Кулецкай.IMG_5443 Цвет

Экспазіцыя пад назвай «Пружанскія матывы» размесціцца ў выставачнай зале «Берагіня» Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. На ёй будзе прадстаўлена больш трыццаці работ роспісу па шкле, у сюжэтах якіх мастачка адлюстравала пружанскую архітэктуру і помнікі, беларускія святочныя абрады і маляўнічыя пейзажы роднага краю.

Першую персанальную выставу Марыі Мікалаеўны ў сталіцы арганізаваў Саюз народных майстроў Рэспублікі Беларусь.

Марына ВАКУЛЬСКАЯ.

Фота Ірыны СЯДОВАЙ.

Один комментарий

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *