Пятница, 25 мая 2018

Школьный библиотекарь из Мокрого знает, как привлечь читателей

1 113

Актывістка, студэнтка і проста прыгажуня!

Менавіта так у некалькіх словах можна сказаць пра Людмілу Улогу. Праўда, гэтых назоўнікаў недастаткова, каб цалкам ахарактарызаваць гэтую маладую жанчыну.

У свае няпоўныя трыццаць гадоў Людміла мае ўжо багатую біяграфію. Яна вядзе вельмі насычанае жыццё з маленства: колькі сябе памятае, удзельнічала ў мастацкай самадзейнасці.

— У школе была хаця не круглай, але выдатніцай, — расказвае жанчына. — Ды чамусьці не паверыла ў сябе, выпускніцу сельскай школы, і вырашыла паступаць у швейнае вучылішча.05мар2015_5762

Толькі што ні робіцца — усё да лепшага. Падчас вучобы ў Брэсце Людміла сустрэла сваю другую палавінку, цяпер з’яўляецца мамай трох цудоўных дзетак.

Сёння сям’я жыве ў Мокрым. Калі пераехалі ў аграгарадок, ніхто не засумняваўся ў здольнасцях Люды, ёй прапанавалі заняць пасаду мастацкага кіраўніка ў мясцовым Доме культуры, а затым — бібліятэкара ў вучэбна-педагагічным комплексе. Цяпер Людміла — яшчэ і студэнтка-завочніца Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.

Згадзіцеся, работа школьнай бібліятэкі звычайна не навідавоку. Але гэта не пра Людмілу Юр’еўну: яе класныя гадзіны і пазнавальныя мерапрыемствы дзятва заўсёды чакае з нецярпеннем. І хаця сёння любімы школьны бібліятэкар знаходзіцца ў водпуску па догляду дзіцяці, яна не дае пра сябе забыць: удзельнічае ў зборы макулатуры, конкурсах малюнкаў, кармушак для птушак… Акрамя звычайных жаночых хатніх клопатаў, шматдзетная мама паспявае дапамагаць ладзіць вясковыя святы, удзельнічаць у раённых конкурсах. І аднавяскоўцам, і родным застаецца толькі здзіўляцца, адкуль у Людмілы столькі сіл і энергіі, каб паспяваць усюды.

Марына Вакульская, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *