Среда, 19 сентября 2018

Нелегкий женский труд. Молочные тонны Марии Сахарчук

1 421

Наліваючы з бутэлькі ці пакета кубачак смачнага малака, сёння мала хто задумваецца, колькі чалавечай працы ўкладзена ў тое, каб гэты натуральны прадукт трапіў на наш стол. А тым часам шчырыя працаўніцы фермаў спяшаюцца на работу, каб мы заўсёды маглі ўжываць свежыя і якасныя малочныя прадукты. Больш 20 гадоў аддала такой пачэснай справе і Марыя Сахарчук.

Першае знаёмства Марыі Васільеўны з прафесіяй даяркі адбылося яшчэ на Украіне, дзе некалі жыла яе сям’я. А каля 15 гадоў таму Сахарчукі пераехалі ў Дабучын, дзе жанчына вырашыла працягваць працоўны стаж па абранай прафесіі на мясцовай ферме. Сёння пад апекай даяркі 60 малочных кароў, кожную з якіх працаўніцы трэба не толькі своечасова падаіць, але і дагледзець: падаслаць саломай, пачысціць гной і г.д..03мар2015_5622

Марыя Сахарчук па праву лічыцца не толькі перадавіком у ААТ «Агра-Калядзічы», але і адной з лепшых даярак у раёне. На ферме гавораць, што поспех яе ў элементарным — адказным стаўленні да даручанай справы: толькі калі выконваць усё правільна, прытрымлівацца тэхналагічных патрабаванняў пры дойцы, дасягнеш высокіх паказчыкаў. Менавіта так і робіць Марыя Васільеўна, і як вынік атрымлівае ў сярэднім больш 20 літраў малака ад адной каровы. Толькі за самы кароткі месяц года — люты — ад сваіх рагуль яна надаіла больш за   21 тону малака.

Нават пры механізацыі вытворчых працэсаў на малочнатаварных фермах работа даяркі застаецца справай не з лёгкіх. У шэсць гадзін раніцы жанчына ўжо ва ўсю шчыруе на сваім працоўным месцы, з 10 да 12 гадзін — абедзенны адпачынак, а затым ізноў за работу, да вечара. І так чатыры дні запар — пяты выхадны. Нягледзячы на такі шчыльны рабочы графік, Марыя Сахарчук стараецца заставацца ўвішнай гаспадыняй: яе дом заўсёды патанае ў кветках, а прыся-дзібны ўчастак вылучаецца ўпарадкаванасцю.

І нават заўтра, у жаночы дзень, Марыя Васільеўна ізноў будзе спяшацца на работу.

— Расседжвацца за святочным сталом няма часу, — тлумачыць жанчына, — кароўкі не пачакаюць.

Марына Вакульская, Сяргей Талашкевіч (фота).

Один комментарий

  • Read_RB

    Да, что тут и говорить, женщины в наше время становятся мужественными, а мужчины, наоборот, женственными. С праздником ВАС, уважаемые дамы!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *