Среда, 19 сентября 2018

Интервью ко Дню милиции: каждый сотый житель района страдает от преступников

1 134

Праз два гады беларуская міліцыя адзначыць 100-годдзе з дня ўтварэння. Некалі меркавалі, што атрады народных міліцыянераў будуць патрэбны не больш за два дзесяцігоддзі, а потым… Аднак мінула амаль стагоддзе, але і сёння гэта служба не губляе значнасці. Наадварот, дапамога міліцыянераў становіцца ўсё больш запатрабаванай.

Аб буднях праваахоўных органаў, аб дасягненнях у барацьбе са злачыннасцю напярэдадні прафесійнага свята наш карэспандэнт гаварыў з начальнікам райаддзела ўнутраных спраў С.А.Марковічам.Нач милиции_5944

— Сяргей Аляксандравіч, два гады таму, калі Вы ўзначалілі пружанскую міліцыю, галоўнай задачай называлі зніжэнне крымінальнай статыстыкі па ўсіх накірунках. Ці ўдалося гэта зрабіць?

— Аналіз злачыннасці за мінулы год сведчыць аб паніжэнні ў параўнанні з 2013 годам агульнай колькасці зарэгістраваных злачынстваў па лініі ўсіх служб  (7,5%). Аднак нельга сказаць, што такія лічбы задавальняюць: атрымліваецца, што ахвярай злачынцаў становіцца кожны соты жыхар раёна. Нам удалося пераламіць крымінагенную абстаноўку з учыненнем цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, але адзначаецца рост выпадкаў, якія не нясуць вялікай небяспекі грамадству, хаця і дастаўляюць нямала непрыемнасцей людзям. Іх прафілактыка таксама павінна быць адной з асноўных нашых задач.26фев2015_5162

Задавальняе тое, што павышаецца працэнт выкрываемасці — практычна дзве трэці злачынцаў атрымліваюць справядлівае пакаранне.

Назіраецца і паніжэнне злачынстваў, учыненых у грамадскіх месцах, у сферы сямейна-бытавых адносінаў, непаўналетнімі і асобамі ў стане алкагольнага ап’янення. У цэлым адзначу, што няма ніводнага накірунку, па якім РАУС спрацаваў бы горш леташніх паказчыкаў. У гэтым бачу заслугу ўсяго нашага калектыву, які імкнецца добрасумленна выконваць пастаўленыя перад ім задачы.26фев2015_5169

— Якія моманты аператыўнай абстаноўкі выклікаюць найбольшую заклапочанасць?

— Удасканалення патрабуе работа са зваротамі грамадзян. Бо для каго мы працуем? Для людзей! І іх дапамога нам таксама вельмі важная: неабыякавасць да таго, што адбываецца навокал, дазваляе нам больш аператыўна рэагаваць на тыя прычыны, якія прыводзяць да злачынства. Нядаўна ў «раёнцы» чытаў абмеркаванне наконт паведамленняў аб пастах ДАІ і пра нераўнадушных да сітуацыі на дарогах людзей. Так і ў паўсядзённым жыцці: адзін не захоча паведамляць пра пастаянныя скандалы ў суседзяў, а потым там «за сценкай» можа здарыцца трагедыя.26фев2015_5187

Па-другое, нягледзячы на некаторыя поспехі ў захаванні антыалкагольнага заканадаўства, лічу, што ў гэтым кірунку нам трэба прыкласці яшчэ больш намаганняў. Калі падлічыць, колькі бюджэт губляе грошай ад п’янства, то сума магчымых прыбыткаў ад продажу спіртнога наўрад ці акупіць такія траты.

Па-трэцяе, актывізацыі патрабуе работа з моладдзю: пачынаць прафілактыку злачыннасці трэба з тых, хто толькі сядае за парту.

— Часта ў крымінальных зводках фігуруюць асобы, якія раней мелі праблемы з законам. Некаторыя ўвогуле літаральна праз некалькі месяцаў пасля вяртання з месцаў пазбаўлення волі зноў бяруцца за былое. Магчыма, і за гэтымі грамадзянамі трэба ўзмацняць кантроль?26фев2015_5172

— У гэтым нам патрэбна дапамога грамадскасці. Людзі, якія па некалькі гадоў правялі за кратамі, поўнасцю выпадаюць з соцыуму. Але яны не згублены для грамадства, проста трэба настойліва прабіваць тую сцяну непаразумення, якая ўзнікае. Не гавару, што ўсіх можна выправіць, толькі ж ёсць і такія, хто потым выбіраюць іншы шлях, становяцца карыснымі, а не нясуць небяспеку людзям. На жаль, у нас прынята іншае правіла, па якім таўро судзі-масці застаецца на ўсё жыццё. Такім людзям патрэбна работа, падтрымка блізкіх і сяброў. І, безумоўна, не абысціся  без нашага кантролю, хаця ён заключаецца не толькі ў праверцы паво-дзінаў. Міліцыянеры часта самі аказваюць дапамогу раней судзімым, напрыклад, у пошуку работы.

— Ці хапае ў службаў РАУС сіл — кадравых і прафесійных — рэагаваць на новыя выклікі сучаснага крыміналу?

— Лепш за ўсё аб эфектыўнасці нашай службы сведчаць штогадовыя ма-ніторынгі думак грамадзян. Напрыклад, па выніках апытанняў у мінулым годзе задаволенасць дзейнасцю міліцыі выказалі амаль палова жыхароў раёна, два з трох пружанцаў давяраюць праваахоўным органам, 74,5% адзначылі нашу аператыўнасць, а амаль 64% адчуваюць сябе ў небяспецы ў грамадскіх месцах і дома.26фев2015_5176

З кадравым пытаннем таксама праблем не адчуваем: прыходзіць штогод моладзь. Сёлета, напрыклад, 14 чалавек атрымалі накіраванні на паступленне ў Акадэмію МУС і іншыя навучальныя ўстановы міліцыі. Прыходзяць да нас служыць і з іншых арганізацый раёна. Зразумела, што не ўсе «прыжываюцца». Тыя, хто застаецца, потым становяцца сапраўднымі прафесіяналамі і дабіваюцца станоўчых вынікаў.

Мы чакаем ад кожнага супрацоўніка праяўлення найлепшых дзелавых, чалавечых і прафесійных якасцей. Адзначу, што поспех у нашай дзейнасці залежыць толькі ад прафесіяналізму, ад стаўлення да людзей.

Таму ў дзень прафесійнага свята хачу падзякаваць за выкананую работу сваім калегам і падначаленым, якім па сілах вырашаць пастаўленыя задачы. З якімі складанасцямі вам не давялося б сутыкацца, памятайце, хто вы і што ад вас залежыць! Хай у прафесіі будуць толькі паспяховыя аперацыі, высокая раскрывальнасць, і пабольш добрых спраў. Таксама шчыра дзякую за падтрымку нашай службы жыхарам раёна і яго кіраўніцтву.

Гутарыў Алег Сідарэнка. Фота Сяргея Талашкевіча.

На здымках: 1.Начальнік крымінальнага вышуку С.В.Курмыса і оперупаўнаважаныя М.У.Маразевіч, Д.В.Касцюк;  2. Оперупаўнаважаныя крымінальнага вышуку Г.Г.Яхнавец і С.А.Беланоўскі; 3. Інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі Ю.В.Ліцкевіч; 4. Старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ А.Я.Міхальчук; 5.Старшы інспектар групы кадраў І.В.Шумская праводзіць азнаямляльную экскурсію па райаддзеле для будучага супрацоўніка міліцыі Д.Ю.Плескі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *