Воскресенье, 21 января 2018

Украсить квартиру и балкон помогут цветы от семьи Степовых

1 062

Таццяна Васільеўна і Іван Пятровіч Стэпавыя з вёскі Засімавічы маюць вялікую цяплічную гаспадарку. На іх прысядзібным участку пабудаваны тры цяпліцы, якія ацяпляюцца ў халодны перыяд. Асноўны накірунак іх дзейнасці — вырошчванне кветак як пакаёвых, так і прызначаных для ўпрыгожвання балконаў, лоджый і прысядзібных участкаў. 24фев2015_5149Цяпер у адной з цяпліц радуюць вока пятуніі, сурфініі, пеларгоніі, бягоніі, бакопа, вяргіні, вярбены. Набыць прыгожыя кветкі, вырашчаныя рукамі Стэпавых, можна на рынку ў Пружанах. Акрамя кветак, сям’я займаецца таксама вырошчваннем цяплічных памідораў. Расце на іх падворку і такая арыгінальная агародніна, як квяцістая капуста і сельдэрэй.

Мікола Архуцік.

 На здымку: Т.В.Стэпавая ў кветкавай цяпліцы. 

Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *