Суббота, 26 мая 2018

Почему продуктовые магазины в Пружанском районе снова и снова нарушают санитарные требования?

1 616

У снежні мінулага года  і сёлетнім студзені спецыялістамі санітарнай службы раёна зноў праводзіліся праверкі аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання адносна выканання іх работнікамі патрабаванняў заканадаўства пры рэалізацыі прадуктаў. І зноў не абышлося без парушэнняў. Самымі распаўсюджанымі былі:

— невыкананне правілаў таварнага суседства ў халадзільным абсталяванні;

— адсутнасць кантрольных тэрмометраў;

— рэалізацыя малочных і рыбных кансерваў без ахалоджвання;

— кантактаванне цэннікаў з неўпакаванымі прадуктамі;

— адсутнасць неабходнай інфармацыі для пакупнікоў;

— парушэнне цэласнасці ўпакоўкі;

— адсутнасць дакументаў, пацвярджаючых бяспеку і якасць прадуктаў.prosro4-1

Па фактах складзены    43 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, фігурантамі якіх сталі ЗТАА «Март Інн Фуд», філіялы РСТ «Прадтавары», «Колас», «Камбінат кааператыўнай прамысловасці», ПГУП «Чараіт плюс», ЗТАА «БелМаркетКомпані», ЗАТ «Дабраном».

Найбольш сур’ёзныя парушэнні былі выяўлены ў магазінах «Мясная лаўка», №№12, 17 («Прадтавары»), №175 у в.Бакуны-2, №207 у в.Купічы («Колас»), №717 «Март Інн», дзе на прылаўках знаходзіліся прадукты са скончаным тэрмінам годнасці.

Успомніце: восенню мінулага года «раёнка» неаднойчы пісала пра такія ж праверкі, што праводзіліся   райЦГЭ. Падчас іх былі выяўлены тыя ж самыя парушэнні амаль ва ўсіх вышэйназваных арганізацыях, часам нават у тых жа магазінах. І зноў наступаюць на тыя ж граблі? У чым прычына?

 Л.Л.Бяліцкая, урач-гігіеніст ДУ «Пружанскі райЦГЭ»:

— Падчас такіх інспекцый мы ўдзяляем увагу гандлёвым аб’ектам усіх форм уласнасці. Аднак, варта прызнаць, менавіта ў магазінах райспажыўтаварыства выяўляем найбольшую колькасць парушэнняў. Прычым, калі недахопы ў напаўняльнасці абсталяваннем, у дакументазвароце і іншыя арганізацыйныя моманты не лічацца цяжкімі парушэннямі, то з усёй сур’ёзнасцю мы ставімся да тых аб‘ектаў гандлю, дзе прапануюць пакупнікам прадукты са скончаным тэрмінам годнасці.

Прадаўцы прызнаюць сваю віну, абяцаюць выправіць сітуацыю. Але праз некалькі месяцаў — карціна тая ж.

 Л.М.Жуковіч, намеснік старшыні райспажыўтаварыства:

— На маю думку, санітарная служба ўдзяляе нашай гандлёвай арганізацыі павышаную ўвагу. Магчыма, гэта ідзе з таго часу, калі райспажыўтаварыства было асноўным гандляром у раёне. Але сёння мы займаем толькі 38% ад агульнага аб’ёму гандлю.

Безумоўна, гэта не пазбаўляе нас ад адказнасці за парушэнні, але ў шэрагу іх ёсць зразумелыя, «чалавечыя» прычыны. У сельскай мясцовасці амаль няма прыватных магазінаў, усе абавязкі па забеспячэнні мясцовага насельніцтва неабходнымі прадуктамі ўскладзены на нас. І часта ў вясковым магазіне працуе адзін прадавец, які выконвае незлічоную колькасць функцый. Ці зможа ён усё ахапіць? Гэта маглі б улічваць і санітарныя інспектары перад тым, які прымаць рашэнні аб пакараннях.

А.М.Старко, дырэктар філіяла «Колас»:

— Чаму мы пастаянна фігуруем у такіх інфармацыях? У вёсках працуюць толькі нашы магазіны, прычым іх рэнтабельнасць знаходзіцца не на першым і нават не на другім месцы па важнасці. Самая галоўная наша задача — шырокі асартымент, каб жыхары сельскай мясцовасці, нягледзячы нават на невялікую колькасць насельніцтва ў канкрэтнай вёсцы, мелі выбар. І гэта асноўная праблема: бывае, што тая ці іншая прадукцыя з-за невысокага попыту  на яе павольна рэалізуецца, і прадавец проста фізічна не паспявае пракантраляваць тэрмін годнасці кожнага наймення тавару.

Т.А.Жук, дырэктар філіяла «Прадтавары»:

— Пратэрмінаваных прадуктаў, безумоўна, не павінна быць у магазінах. Але мяркую, што часам яны ўзнікаюць з-за таго, што нашы магазіны гандлююць у асноўным беларускай прадукцыяй, якая не ўтрымлівае кансервантаў, а значыць, мае больш кароткія тэрміны годнасці. Па-другое, мы практыкуем самаабслугоўванне і бывае, што пакупнікі пры выбары тавару парушаюць цэласнасць упакоўкі. Прадавец не заўсёды своечасова паспявае прыняць меры ў такой сітуацыі.

Мы абавязкова ўзмоцнім кантроль, каб ліквідаваць падобныя недахопы. Але ж, карыстаючыся момантам, зазначу, што некаторыя патрабаванні нам таксама незразумелыя. Напрыклад, пазначэнне часу адрэзвання кожнага кавалка каўбасы. А калі яе відаў і гатункаў некалькі дзясяткаў?

Падрыхтаваў Алег Сідарэнка.

Один комментарий

  • Виталик

    в колхозе по другому нельзя

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *