Вторник, 22 сентября 2020

Охрана Родины начинается с границы. Наши журналисты побывали на погранзаставе «Переров»

2 531

Абарона краіны пачынаецца з яе рубяжоў. Таму самае непасрэднае дачыненне да свята, якое адзначалі зусім нядаўна — 23 лютага, маюць пагранічнікі. Першыя пагранічнікі з’явіліся яшчэ ў часы Старажытнай Русі, калі зараджалася варта, — знакамітыя тры багатыры. Слаўнымі героямі сталі пагранічнікі і падчас ваенных падзей мінулага стагоддзя: узяць хаця б подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці ў 1944 годзе. Узорным прыкладам абаронцы Айчыны аказаўся і чырвонаармеец Рыгор Кафанаў, гераічна загінуўшы ў 1939 годзе пры вызваленне Заходняй Беларусі. Яго імя было прысвоена пагранзаставе «Перароў».19фев2015_4737

У гэтай імянной пагранічнай заставы ёсць свая спецыфіка: яна знаходзіцца не проста на аператыўна важным участку дзяржаўнай мяжы, але і ў самым сэрцы Белавежскай пушчы — старажытнага гістарычнага месца.

Ваеннаслужачыя з гонарам захоўваюць традыцыі, якія складваліся дзесяцігоддзямі. Так, паводле слоў камандзіра заставы Я.В.Паўлоўскага, нязменным тут застаецца рытуал — хвіліна маўчання каля помніка Рыгору Кафанаву перад кожным заступленнем у нарад, як даніна павагі і памяці.19фев2015_4679

— На прыкладзе такіх герояў, як Кафанаў, мы будуем выхаваўчую работу з маладым папаўненнем, юнакамі, якія ахоўваюць дзяржаўную мяжу сёння, — падкрэслівае Яўген Віктаравіч.19фев2015_4686

А вось другая асаблівасць заставы хутчэй з’яўляецца адрозненнем, характэрным для пагран-службы ў цэлым: паграніч-нікаў ніколі не збярэш цэлым саставам — не дазваляе пастаянны кругазварот у службе. Тут кожны жыве па асабістым распарадку, дзе няма агульных пад’ёмаў альбо абедаў, як у іншых войсках: пакуль адны нясуць дзяжурства на мяжы, другія займаюцца гаспадарчымі справамі, трэція адпачываюць пасля нараду. Але ў кожнага дзень распісаны літаральна па хвілінах.19фев2015_4696

— Калі ў салдата ёсць вольны ад спраў  час, яго могуць апанаваць дрэнныя думкі, — лічыць камандзір заставы.19фев2015_4687

Мэце поўнай занятасці байцоў падпарадкаваны і зала для фізпадрыхтоўкі, бібліятэка. Апошняя, праўда, не так запатрабавана, як хацелася б. Але камандаванню заставы запомніўся салдат, які ў цывільным жыцці меў спецыяльнасць перакладчыка-рэферэнта. Каб за час службы не згубіць кваліфікацыю, ён чытаў англамоўную літаратуру ў арыгінале.19фев2015_4723

Увогуле, салдаты тэрміновай службы пагранвойскаў напачатку праходзяць навучанне пэўнай спецыяльнасці, якая звычайна не адпавядае той, якую абралі ў цывільным жыцці. Як правіла, большасць жадае стаць кінолагамі. Але…19фев2015_4715

— Неяк у нас служыў хлопец — повар пятага разраду, які распрацоўваў тэхналагічныя карты для элітных кафэ і рэстаранаў, — расказвае Яўген Віктаравіч. — Да нас ён быў накіраваны таксама ў якасці кінолага. Але калі яму прадаставілася магчымасць паказаць свае кулінарныя здольнасці, усе стагналі ад прыгатаваных ім страў — і ад смаку, і ад эстэтычнага выгляду. Цаны не было б гэтаму хлопцу, каб і ў войску ён абраў сабе спецыяльнасць повара.19фев2015_4742

Тэрытарыяльнага прынцыпу пры адборы салдатаў, якія праходзяць тэрміновую службу, няма: на заставе ў Перарове воінскі абавязак выконваюць хлопцы з розных рэгіёнаў краіны — Гомельшчыны, Віцебшчыны, Брэстчыны… Ёсць і  мясцовы жыхар — Аляксандр Хоміч з Роўбіцка. Як правіла, колькасць салдат не перавышае 30 чалавек.

З баявога разліку ў 20.00 гадзін пачынаюцца новыя суткі ў пагранічнікаў. Заступаючаму ў нарад байцу даводзіцца праходзіць ад 10 да 30 кіламетраў. І хаця гэты ўчастак мяжы з Польшай у Брэсцкай пагрангрупе лічыцца больш-менш спакойным, і тут не абыходзіцца без надзвычайных здарэнняў. Напрыклад, у канцы чэрвеня мінулага года была спынена спроба нелегальнага перасячэння мяжы грамадзянкай Ізраіля. Нягле-дзячы на тое, што ў жанчыны мелася віза, яна спрабавала трапіць на польскі бок у абыход мяжы. А не так даўно прадпрымальны паляк затарыўся у Камянюках цыгарэтамі, перакінуў іх праз дрот і планаваў, вярнуўшыся ў Польшу, падабраць. Незаконныя дзеянні мужчыны, дзякуючы пільнасці пагранічнікаў з Перарова, былі спынены.19фев2015_4747

— Увогуле, выпадкі незаконнага перасячэння мяжы рэгіструюцца прыкладна напалову з беларускага боку і з польскага, — працягвае размову Яўген Паўлоўскі. — Калі адны імкнуцца трапіць у Еўропу ў надзеі на лепшае жыццё, дык другія «блукаюць» з-за таго, што эканомяць на афармленні візы.

Законнае ж перасячэнне мяжы праз міжнародны пункт пропуску «Перароў», што знаходзіцца ў некалькіх метрах ад заставы, мае сезонны характар. Гэта пераважна турыстычныя вандроўкі альбо наведванне родзічаў, якія жывуць у прымежжы.19фев2015_4709

Што тычыцца камандзіра заставы, то Яўген Паўлоўскі — адзін з самых маладых камандзіраў падобных падраздзяленняў пагранічных войскаў. Расказвае пра выбар прафесіі ён лаканічна: вырашыў звязаць свой лёс са службай ва Узброеных сілах, вызначыцца дакладней дапамаглі расказы знаёмых  вайскоўцаў, найбольш прывабным з якіх падаўся аповед пра службу на мяжы. Сваю справу зрабіла і рамантыка, з якой асацыіруецца пагранічнае жыццё.

Нягледзячы на тое, што і Яўген Віктаравіч, і яго маладая жонка Дар‘я выраслі ў горадзе, да жыцця ў лясной глухамані прызвычаіліся хутка.

— Калі ехалі на заставу, здавалася, быццам выбіраемся на выхадныя на прыроду. Але «адпачынак» зацягнуўся ўжо амаль на пяць гадоў, — усміхаецца камандзір. — Так, спачатку было нязвыкла. Тым не менш пастаянна жыць на ўлонні прыроды не так нязручна, як гэта падаецца многім. Трэба табе штосьці купіць? Да Камянюкаў недалёка. Сумна? Асабіста нам не дае сумаваць дзіця. А ўвогуле, лічу, розныя серыялы пра жонак ваеннаслужачых, якія сумуюць на заставах, — міф.19фев2015_4754

Між іншым, калі існуе неабходнасць, службовы аўтамабіль разлічаны і на дастаўку дзяцей ваеннаслужачых у садок ці школу, жонак — на работу. Увогуле Яўген Віктаравіч ніколькі не расчараваўся ў абранай справе: гаворыць, у сілавым блоку заўсёды ёсць тая стабільнасць, пра якую часам мараць работнікі іншых галін дзейнасці.

Застава — аб’ект рэжымны, але перыядычна яна становіцца месцам правядзення ваенна-патрыятычных лагераў для падлеткаў. Нямала экскурсій прайшло і праз музей (на здымку справа): у ім праследжваецца гісторыя не толькі заставы, але пагранвойскаў увогуле. Сярод шматлікіх экспанатаў асаблівую цікаўнасць выклікаюць армейскія рэчы, знойдзеныя ў розныя часы ў гэтых мясцінах. Сярод іх нямецкая фляжка, якая, мяркуючы па ўручную выгравіраванай зорачцы, трапіла да чырвонаармейца. Адзін з апошніх экспанатаў з’явіўся падчас будаўніцтва на беларускім баку міжнароднага пункту пропуску: нямецкая супрацьтанкавая міна ТМ-35 вывалілася пры карчоўцы пня. Ляснік, які першы ўбачыў яе, палічыў, што гэта… старая патэльня. Адзін з афіцэраў заўважыў, як мужчына круціць знаходку ў руках, і кінуўся да яго: хто ведае, што ў сабе тоіць боепрыпас? На шчасце, небяспечнага начыння ў міне не аказалася.  

Марына Вакульская, Сяргей Талашкевіч (фота).

3 комментариев

  • Sralee Muhee

    А чой-та за звезда с кэпом на фото? Няужо Марына Вакульская?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Read_RB

    Sralee Muhee, неа, читайте внимательнее, бо гэта Яўген Віктаравіч, і яго маладая жонка Дар‘я… Вось як бывае…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Коля Лукашенко

    Жена хороша.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *