Вторник, 24 ноября 2020

Работа в Пружанах: 149 безработных из центра занятости на 79 вакансий

2 333

Узровень рэгіструемага беспрацоўя на Пружаншчыне на пачатак гэтага года складаў 0,6% ад колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва. На ўліку ў службе занятасці знаходзіліся 130 чалавек, палова з якіх прыходзіцца на райцэнтр, астатнія жывуць у сельскай мясцовасці.работа3

Аднак сітуацыя мяняецца. Аб гэтым расказала нашаму карэспандэнту начальнік аддзела занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнага абароне насельніцтва райвыканкама А.А.Кудрэйка:

— На 1 лютага бягучага года беспрацоўнымі зарэгістраваны 149 чалавек,— расказвае Алена Аляксандраўна.— Прычым адбылося павелічэнне менавіта з пачатку бягучага года.

— Чым тлумачыцца рост колькасці беспрацоўных, якія стаяць на ўліку ў службе занятасці?

— Падчас гутарак мы высвятляем прычыны, па якіх чалавек страціў работу.  Большасць тых, хто звяртаецца да нас, адносіцца да так званай катэгорыі сезонных работнікаў, задзейнічаных у сельскай гаспадарцы. Таксама сярод прычын — заканчэнне кантракту, звальненне па ўзгадненні бакоў, пошук больш аплачваемых прапаноў і іншыя. Ёсць і тыя, хто пачуў пра мяркуемыя змяненні ў працоўным заканадаўстве і баіцца трапіць у катэгорыю дармаедаў. Напрыклад, 14 чалавек з нядаўна зарэгістраваных працяглы час нідзе не працавалі. Але ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі, гэта вельмі сціплая статыстыка, таму, думаю, нам не варта чакаць рэзкага росту зарэгістраваных беспрацоўных у бягучым годзе.

— І такая рэгістрацыя  дае магчымасць людзям не падпадаць пад пункты распрацоўваемага законапраекта?

— Толькі на непрацяглы перыяд, таму што ў нас існуе правіла «двух прапаноў»: калі беспрацоўнаму двойчы прапануецца вакансія і ён адмаўляецца ў абодвух выпадках, то аўтаматычна здымаецца з уліку ў службе занятасці.

— Магчыма, у 2015 го-дзе беспрацоўным давядзецца доўга чакаць гэтых дзвюх прапаноў з-за скарачэння колькасці вакансій.

— Сапраўды, зараз мы адзначаем вялікае скарачэнне свабодных працоўных месцаў. Калі на 1 лютага мінулага года было 233 вакансіі, то зараз іх толькі 79. Такая сітуацыя атрымалася ўпершыню за працяглы час, бо раней на кожнага беспрацоўнага прыпадалі тры вакантныя месцы.

Арганізацыі зменшылі падаваемыя спісы па многіх прычынах. Найбольш распаўсюджаная з іх — апты-мізацыя вытворчасці, калі ўкараняецца больш магутная тэхніка і абсталяванне, павялічваецца прадукцыйнасць працы. У выніку там, дзе раней працавалі некалькі чалавек, з іх абавязкамі цяпер спраўляецца адзін — больш высокааплачваемы.

Але сітуацыя можа мяняцца ў залежнасці ад сезону: напрыклад, летам 2014 года служба занятасці прапаноўвала да 450 свабодных працоўных месцаў.

— Як Вы адзначылі, узровень заработнай платы — адна з асноўных прычын, якая прымушае людзей зрывацца з наседжанага месца ў пошуках лепшага. Ці варта гэта рабіць, мяркуючы па прапановах  службы занятасці?

— На маю думку, улічваючы вялікую розніцу паміж заробкамі аднаго спецыя-ліста ў розных арганізацыях, кіраўнікам прадпрыемстваў ёсць над чым задумацца. Напрыклад, у адной гаспадарцы трактарысту прапануюць тры мільёны рублёў, у іншай — чатыры з паловай мільёны рублёў. Зразумела, якая вакансія запоўніцца першай.

Таксама яшчэ не ўдаецца пераадолець насцярожанасць перад працаўладкаваннем у сельскую мясцовасць: маўляў, на зямлі добры заробак не знойдзеш. Хаця ёсць прапановы і ад пяці мільёнаў рублёў у месяц, што і для горада цяпер вельмі ўдалы варыянт. Тым больш, што часта аграпрамысловыя прадпрыемствы бяруцца за вырашэнне жыллёвых пытанняў новых работнікаў.

— Алена Аляксандраўна, сустракаў у інтэрнэце  паведамленні аб тым, што ў іншых гарадах пачынаецца збор інфармацыі аб асобах, якія нідзе не працуюць і адпаведна не плацяць падаткі. Магчыма, існуе нейкая інструкцыя для службы занятасці па арганізацыі такога працэсу?

— Сітуацыя з занятасцю насельніцтва заўсёды знаходзіцца пад  пільнай увагай грамадскасці. Аднак сёлета інтарэс самы высокі, што, у першую чаргу, звязана з распрацоўкай законапраекта аб дармаедстве. Таму  нават нязначная навіна адразу становіцца галоўнай тэмай для абмеркавання.

Мы не атрымлівалі ніякіх інструкцый або распараджэнняў, бо гэты законапраект яшчэ толькі ў стадыі распрацоўкі. Не думаю, што нейкія службы ўжо пачалі пакватэрны абход ці просяць грамадзян паведамляць аб непрацуючых суседзях. Гэта выдумкі або нейкае махлярства.

Але работа па ліквідацыі дармаедства будзе весціся і яна мае сваю актуальнасць. Асноўная задача новаўвядзенняў — стварыць агульныя ўмовы для падаткаплацельшчыкаў. Вы ведаеце, што кожны работнік, атрымліваючы афіцыйную заработную плату, адлічвае падаткі, з якіх адбываецца фінансаванне транспартных, медыцынскіх і адукацыйных паслуг. Гэтымі дабротамі карыстаецца не толькі ён сам і яго сям‘я, але   і тыя грамадзяне, хто афіцыйна нідзе не працуе.

Толькі трэба весці работу не адміністрацыйнымі, а эканамічнымі метадамі. Найбольш эфектыўна, на маю думку, паставіць умову для тых, хто  не жадае плаціць падаткі ў бюджэт: тады і ўсімі сацыяльнымі дабротамі ён павінен карыстацца на платнай аснове.

Гутарыў Алег Сідарэнка.

*Сярэдні ўзрост «пружанскага» беспрацоўя — 40 гадоў.

*На прафесійнае навучанне ў 2014 годзе былі накіраваны 43 чалавекі, на што выдаткавана амаль 320 мільёнаў рублёў.

*Летась у службу занятасці па дапамогу ў працаўладкаванні звярнуліся 1493 чалавекі. 1095 з іх знайшлі новую работу.

 

4 комментариев

  • Коля Лукашенко

    Когда слышу что безработицы нет, хочется плюнуть в рожу говорунам.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Andrewamg

    Коля, так ведь в Дроздах безработицы никогда не было.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    ущербы все хотят заставить людей работать за еду. пора садить на долго предоставляющих вакансии меньше чем за 4 млн.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталик

    ________
    Але работа па ліквідацыі дармаедства будзе весціся і яна мае сваю актуальнасць.
    _____________________
    устрой своих родных и близких работать за 1.8 млн, а потом «лави дармаедаУ»

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *