Среда, 30 сентября 2020

1 марта в Пружанском ГДК пройдет отбор на участие в областном этапе вокального конкурса «Новые имена Беларуси»

1 499

Праведзены папярэдні адбор удзельнікаў маладзёжнага вакальнага конкурсу «Новыя імёны Беларусі», зацверджанага Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, які праходзіць пры падтрымцы Міністэрства культуры і Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.gdk (1)

«Паводле задумкі арганізатараў, мэта конкурсу — знайсці таленавітых маладых люзей у глыбінцы», — зазначыў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзных арганізацый С.І.Барташ. Заяўкі на ўдзел у першым адборачным этапе падалі больш 30 чалавек. Найбольш жадаючых — шасцёра — было з аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, па пяць чалавек — ад аграрна-тэхнічнага каледжа, ад працуючых у аграрна-прамысловым комплексе, ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

На Пружаншчыне старт быў дадзены 19 лютага. Строгае журы, у склад якога ўвайшлі і тыя, хто ведае толк у вакальнай справе, адабрала 15 лепшых прэтэндэнтаў.

Фінальны канцэрт, падчас якога неабходна будзе вылучыць трох лепшых кандыдатаў на абласны этап, пройдзе першага сакавіка ў 14.00 гадзін у Палацы культуры. Падтрымаць маладых талентаў запрашаюцца ўсе жадаючыя. Уваход бясплатны.

Калі пашчасціць, пружанская моладзь можа ўвайсці ў каманду ад Брэстчыны, якая павінна складацца з сямі чалавек. Хто ведае, магчыма, менавіта ў нашым раёне жыве самая вакальна адораная моладзь краіны?

Марына ВАКУЛЬСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *