Понедельник, 28 сентября 2020

У Пружанскім палацыку заклікалі «Палюбіць сваё»

1 606

«Палюбі сваё», — пад гэтым дэвізам Пружанскі палацык на тры гадзіны пагрузіўся ў атмасферу беларушчыны. Адпаведную імпрэзу паміж Днём усіх закаханых і Днём роднай мовы зладзілі студэнты вышэйшых культурніцкіх курсаў Мінска пры падтрымцы Суполкі беларускамоўнай моладзі Пружан.15фев2015_4434

Старт адбыўся 15 лютага. З уваходным квітком наведвальнікі атрымалі беларускамоўную валянцінку, а таксама стужку з беларускім арнаментам. Такім чынам, акцыя #беларуская стужка даехала і да Пружан.15фев2015_4423

Далей вядучыя паспрабавалі хутка пазнаёміць пружанцаў з беларускай гісторыяй і культурай, якая годна выглядае ў абалонцы сучасных тэхналогій. Так, гістарычныя сюжэты ды традыцыі выцінанкі могуць стаць цікавай ідэяй для мультыплікацыі, а нацыянальны арнамент увасобіцца ў калекцыі французскага дома моды Valentino.15фев2015_4426

Амаль кожны глядач “Шоу Беларушчыны” атрымаў прыз, адказваючы на пытанні інтэлектуальнага покера і  змагаючыся ў новай настольнай гульні “1514”.

Скончылася імпрэза канцэртам хрысціянскага гурта Laudans (Гальшаны-Мінск). Музыкаў некалькі разоў выклікалі “на біс”.15фев2015_4465

Арганізатары выказваюць падзяку музею-сядзібе “Пружанскі палацык”, парталу pruzhany.net, а таксама ўсім наведвальнікам імпрэзы за зацікаўленасць айчыннай гісторыяй і традыцыямі.

Анастасія Пілюгіна.

Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *