Среда, 23 сентября 2020

Как сделать молоко более прибыльным? В среднем в районе за год одна корова дает 5098 килограмм молока

1 353

На долю жывёлагадоўчай прадукцыі прыходзіцца каля 75 працэнтаў выручкі нашых сельгаспрадпрыемстваў. Большую частку гэтай выручкі складаюць грошы, атрыманыя за рэалізацыю малака.

Летась на малочнатаварных фермах і комплексах сельгаспрадпрыемстваў раёна атрымана 179,4 тысячы тон малака, што складае 109,4% да папярэдняга года. Па валавой вытворчасці гэтага прадукта харчавання наш раён упэўнена ўтрымлівае першае месца ў краіне.cowmilk

Але ці ёсць рэзервы для далейшага росту? Безумоўна, ёсць.

Мяркуйце самі. Як сцвярджаюць вучоныя, генетычны патэнцыял дойнага статка ацэньваецца прыкладна ў 7,5-8 тысяч кілаграмаў малака. У мінулым годзе ў сярэднім ад каровы ў раёне атрымана 5098 кілаграмаў. У параўнанні з 2013 годам дабавілі 200 кілаграмаў. Упершыню раён па прадуктыўнасці дойнага статка пераадолеў пяцітысячны рубеж. Тры гаспадаркі (ААТ «Агра-Калядзічы», «Мурава», «Жураўлінае») атрымалі за год ад каровы звыш 6 тысяч кілаграмаў малака.

А што ж астатнія? Самая нізкая аддача ў  ААТ «Пружанскае», «Роўбіцкае», «Пружанскі райаграсэрвіс», дзе ў разліку на карову атрымана менш чым па 4 тысячы кілаграмаў малака. Менавіта гэтыя гаспадаркі ў перспектыве і павінны нарошчваць яго вытворчасць, бо лідарам прырастаць больш складана. Датычыцца гэта таксама ААТ «Эксперыментальная база «Белавусаўшчына» і філіяла РУП «Брэстэнерга» «Аграэнерга Зеляневічы», дзе прадуктыўнасць дойнага статка крыху вышэй за 4 тысячы кілаграмаў.

У пачатку лютага сярэднясутачны надой малака на карову па раёне перавышаў 13 кілаграмаў. У той жа час гэты паказчык у ААТ «Агра-Калядзічы» набліжаўся да 21 кілаграма, ААТ «Жураўлінае» — 18, ААТ «Мурава» —17 кілаграмаў. А вось у ААТ «Ліноўскае» і ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс» ад каровы даілі толькі па вядру малака. Але ж і ў гэтых гаспадарках пабудаваны сучасныя комплексы з даільнымі заламі і такімі самымі тэхнало-гіямі, як у астатніх. Вынікі работы застаюцца рознымі.

Якія прычыны такой розніцы? Гэта могуць быць: неадпаведнасць умоў утрымання жывёл іх біялагічным асаблівасцям, нарыхтоўка няякасных кармоў, праблемы з фарміраваннем дойнага статка, нізкая кваліфікацыя кадраў…

У бягучым годзе работу аграрыяў будуць ацэньваць па эфектыўнасці, а не па вытворчых паказчыках. Таму куды важней сабекошт малака, яго рэнтабельнасць, чым тэмпы росту валавой вытворчасці. Менавіта на гэта і арыентуюць вытворцаў сельгаспрадукцыі апошнім часам.

Гаспадаркі пачалі менш выкарыстоўваць малака на ўнутрыгаспадарчыя патрэбнасці, а больш прадаваць. Так, летась таварнасць малака ў гаспадарках раёна склала 90,6%. Для параўнання: па рэспубліцы гэты паказчык — 89,2%, па вобласці — 89,7%. Сярод гаспадарак раёна самая высокая таварнасць малака ў ААТ «Агра-Калядзічы» — 92,4%, ААТ «Вялікасельскае Агра» — 92,2%, ААТ «Радзіма» — 91,5%. Самая ж нізкая ў ААТ «Айчына» — 86,8%. Некаторыя выкарыстоўваюць сырадой для выпайкі маладняку звыш нормы і губляюць пры гэтым вялікія грошы.

У мінулым годзе гаспадаркі рэа-лізавалі на перапрацоўчыя прадпрыемствы ў заліковай вазе 167,3 тысячы тон малочнай прадукцыі. Класам «экстра» было пастаўлена 59,9% малака, вышэйшым гатункам — 38,2%. Тут неабходна ўсім раўняцца на ААТ «Агра-Калядзічы», дзе летась 99,5% малака рэлізавана класам «экстра». Самы нізкі працэнт малака найвышэйшым дзяржстандартам прадалі ААТ «Эксперыментальная база «Белавусаўшчына», «Пружанскае», «Пружанскі райаграсэрвіс». А гэта ўсё недаатрыманыя грошы, якія патрэбна лічыць.

Мікола Архуцік.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *