Вторник, 29 сентября 2020

Сводка происшествий за прошлую неделю. В д. Старуны украли ювелирные изделия на сумму свыше 82 миллионов

1 513

102
— 31 студзеня па дапамогу ў міліцыю звярнуўся жыхар в.Крыніца: пацярпелы пайшоў на работу, а калі вярнуўся, то ўбачыў, што яго абрабаваў невядомы злодзей. З дзвярэй быў збіты замок, зніклі імпартная бензапіла, паліва і рэчы на суму каля двух мільёнаў рублёў. Хутка было ўстаноўлена, што крадзеж учыніў жыхар той жа вёскі.
— Сёмага лютага нідзе не працуючаму жыхару горада настолькі карцела выпіць, што ён каля магазіна моцна збіў пакупніка, які выйшаў з дзвярэй крамы і забраў у яго бутэльку піва. Рабаўнік затрыманы.
— На мінулым тыдні супрацоўнікі міліцыі правялі некалькі рэйдаў па выяўленні парушэнняў антыалкагольнага заканадаўства. На гэты раз іх улоў стаў уражваючым. Спачатку ў пенсіянера з в.Чапялі міліцыянеры канфіскавалі каля 40 літраў самагону, праз дзень 15 літраў спіртаўтрымліваючай вадкасці знайшлі ў жыхара в.Асошнікі. У той жа дзень у гаспабудове ў в.Боркі выяўлены працуючы самагонны апарат, належачы жыхару горада, і амаль паўтары тоны брагі. Усе віноўнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
— 11 лютага ў дзяжурную часць звярнуўся жыхар в.Асошнікі, у якога з хлява зніклі авечка з ягняці. Асоба злодзея пакуль устанаўліваецца.
— Праз дзень дапамога праваахоўных органаў спатрэбілася жыхарцы в.Зельзін: у пацярпелай зніклі залатыя ланцужок і пярсцёнак. Прыхапіла ювялірныя вырабы жыхарка в.Магілёўцы.
— У той жа дзень падчас рэйду на рынак г.п.Ружаны супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю разам з работнікамі падатковай інспекцыі выяўлены факт рэалізацыі тавараў без адпаведных дакументаў. У прадпрымальніка былі канфіскаваны каля 200 пачак чаю і кавы на суму пяць з паловай мільёнаў рублёў.

У райаддзеле Следчага камітэта:
— Як паведаміў намеснік начальніка РАСК М.В.Басак, супрацоўнікамі аддзела на мінулым тыдні былі ўзбуджаны шэсць крымінальных спраў.sokrovic
— Не заўсёды госці рэспублікі прыязджаюць да нас, каб стаць добрасумленнымі грамадзянамі. Бывае, што і хаваюцца ад закона ў сваёй Радзімы. І, зразумела, што і тут яны не збіраюцца сябе паводзіць належным чынам.
Не так даўно «раёнка» расказвала пра ўзбуджэнне крымінальнай справы за цкаванне людзей сабакамі, якая была ўзбуджана да жыхара в.Старуны, які прыехаў з Расіі. І цяпер новы факт, на гэты раз сварка выйшла паміж самімі прыезджымі. Грамадзянка Расіі звярнулася па дапамогу ў міліцыю, бо ў яе зніклі ювелірныя вырабы, мабільны тэлефон і рэчы на агульную суму амаль 82 мільёна рублёў. Было ўстаноўлена, што маёмасць прыхапіў сваяк яе сужыцеля, таксама грамадзянін Расіі. Апошні знік без вестак і яго месцазнаходжанне пакуль устанаўліваецца.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *